Ўжо новыя часы для нас наступаюць,Бо і нас у войска сваё заклікаюць.Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязаміЯк зло пераможам, дык зноў будзем з вамі.Мы роднай старонцы йдзём усе служыціІ ворага злога ўсюды будзем біці,Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая,Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая.Дык мы ж, яе дзеці, будзем ёй служыціІ колькі сіл хваце будзем бараніці.Каб наша змаганьне марна не прапалаІ Беларусь вольнай як найхутчэй стала.Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілыБараніць край родны да самой магілы.І хоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці,Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.Нямеччына, травень 1941 г. Б. Д-ч.