Усё выйшла не так маляўніча, як марылася. Без зыркага пошугу і кудлатага грыба. Але неакрэсленая светлавым суправаджэннем ударная хваля была настолькі магутнай, што лёгка перакуліла і скамечыла абодва караблі, знесла абеліск і, несучы рой яго шматлікіх аскепкаў, паглынула робата ружовым агніскам, якое раптоўна ўзнікла ў разрэджаным паветры. І тады, у тыя неймаверна кароткія долі секунды, калі робат-мех абяртаўся ў прысак, а спаралізаваны электрамагнітным імпульсам кот канчаткова звяў, Ягор шырока расплюшчыў поўныя чырвонага вільготнага жвіру вочы і, дзівячыся з запозненага адкрыцця, праскавытаў:

– Дурпэцала?!

– Перамога, Юрачка, перамога, – апошняе, што на парозе нябыту, дзе шчоўкаў дзюбай нечы цень, пачуў археолаг, так і не ўведаўшы, ці сапраўды вікторыя за ім.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже