Караблі наблізіліся да Марса. Прысталі на каляпланетную арбіту. Іх манеўраванні былі як на далоні. Перамовы паміж экіпажамі не шыфраваліся і лавіліся лягчэй за матылькоў на Суматры. «Левіяфан» і «Паліфем» выгадвалі магчымасці зручнай пасадкі ў наваколлі базы. Ягор прыняў кантрасны душ. Апрануўся ў чыстае. На стол у кают-кампаніі накрыў згатаваны перад тым абед. Халаднік, соевая катлета з печанай бульбай і марынаванымі лісічкамі, халодны мятны ўзвар. Для Варгіна ўскрыў цэлую бляшанку ялавічыны. Кот еў без апетыту. Час ад часу азіраўся на гаспадара.
Гаспадар спакойна пад’еў. Вымыў посуд. Адным вокам зазірнуў у «Дзве душы» Гарэцкага, другім – у «Двайніка» Сарамагі (
Гадаванца на базе Руткоўскі не пакінуў. Пад акампанемент перамоў з арбіты ён перабраўся разам з катом усярэдзіну робата-меха. Варгін да чарговай вандроўкі ў
Ягор падвёў меха да абеліска. Задаў алгарытм, каб робат апусціўся перад ідалам на калені ў малельнай паставе. Варгін няўхвальна яўкнуў. Гаспадар зірнуў на яго з крывой усмешкай, перавёў позірк на спаруду і стаў чытаць – хто б мог падумаць! – малітву: «Марсе! Божа! У язычніцтве маім беспрытульным зноў малітву сваю складаю табе! Складаю як богу кахання. Сёстры твае – Венера, Іштар і нават Савуска – не здольныя даць рады ў клопатах, надзеях і наважаннях маіх. Малюся толькі табе, божа Марсе, чыім заступніцтвам і натхненнем я здолеў вярнуць каханне, што заблудзіла ў трох соснах. Не адной прыгажосці і асалоды цела ў каханні шукаў я, як намаўляла б Венера. Не ўцехамі цела і вайною мірсцілася мне каханне, як вымагала б Іштар. Не зазіраў пад расхрыстаны покрыў Савускі, каб слепа пераняць вайну і разбурэнне ў каханне маё. Ты ў дарозе маёй праявіўся. Таемнай знаходкай. Загадкавымі абставінамі. Ты стаў для мяне богам праведнае вайны за каханне. Вайны, у якой ні ўцехі цела, ні разбурэнні не былі вызначальнамі мэтамі… Кожны закаханы – язычнік па сутнасці сваёй. Бога адзінага адхінаючы, пачынае ўшаноўваць суквецце багоў: каханага чалавека, уласнае пачуццё да яго, заўсёдную боязь страты. Але не ў кожным з гэтых бостваў – нават у каханым! – трывалае апірышча знайсці выпадае. І добра, што ў дарозе праяўляешся ты, Марсе! Добра, што…»
На маніторы з’явіліся яркія кропкі, якія імкліва набрынялі. Караблі заходзілі на пасадку. Руткоўскі спыніў малітву напаўслове. Узіраючыся ў экран, ён натомлена ўцягнуў у ноздры паветра і выразна прамовіў: «Вайна зусім не феерверк». Рука пацягнулася да клавіятуры. Кот раззлавана ўдарыў па руцэ лапай, пусціўшы пад скуру кіпцюры. З глыбокіх барознаў драпін пырснула кроў. Незадаволена войкнуўшы, гаспадар наводліў выцяў ката па пысе і адкінуў прэч. Праз імгненне Варгін ізноў кінуўся на яго, зыркаючы нерэальнымі ў сваім мігценні вачыма. Але нават імгнення чалавеку было досыць, каб здзейсніць задуманае. Адзін за другім, заходзячыся полымем, пачалі выбухаць адсекі базы. Тое, што доўгія марсіянскія месяцы было прытулкам для Ягора з Марынай, ператваралася ў вычварнае ашмёцце, вартае сюррэалістычных інсталяцый. Рэплікі ў перамовах між караблямі зрабіліся ўзбуджанымі, але не было заўважна, каб нехта з астранаўтаў да знямогі спалохаўся разбуральнай актыўнасці.
Праз хвіліну новы шнур выбухаў вырынуўся з-пад зямлі, раскідваючы камяні і начынне водаправоду. Вогненная кветка забуяла і над шэрым кальцом тэхнічнага калодзежа. Сузіраць