Пылавая бура, не нашкодзіўшы базе, шкодзіла ў іншым. Яна стварыла дабрадайную глебу для парасткаў псіхалагічнага дыскамфорту. Краявіды за шклом ілюмінатараў і ў пагоду нельга было назваць выбітнымі. З надыходам жа непагадзі не засталося і гэтага – ілюмінатары змушана схавалі ў браню. Пра выезды на цяжка- ці легкавозе давялося забыць. Пра выхады, нават і па ўсіх правілах бяспекі, і пагатоў не пачыналі гаворкі. Мусілі засяродзіцца на
– Што ты там робіш? – па гучнай сувязі пачуўся бадзёры голас Марыны. – Зноў каля морайка пагоданькі жджэш?
– Кшталту таго, – азваўся ён і дадаў па-ўкраінску: – Ніч безмежна і пуста.
– Гэта з «Океана Ельзи»? – не пазнала яна.
– Не. Гэта з «Плачу Єремії».
– Ягорка, ты толькі сам не плач, а то, крый божа, даліны Марынэра ў акіян ператворыш, – гулліва прашчабятала жанчына. – Я разумею, што табе карціць пакорпацца ў грунце, каб адшукаць сляды спачылых у невараці цывілізацый. Але патрывай ужо. Паводле маіх разлікаў, пыл асядзе месяцы праз два. Тады выб’ем мы з табой дарожачку хоць у воласць Кідонію, хоць на кратар Вікторыю.
–
– Я пагаджуся, – мудра не стала перапытваць яна. – Праўда, гэтага чарцяку Варгіна давядзецца з сабой браць. Гэта ж атрымаецца, нібыта мы ў выправу збіраемся. А яго тут, сам ведаеш, і на адзін дзень пакідаць без нагляду нельга. Суседку ж не папросіш паклапаціцца. І ключы не пакінеш…
З рэпрадуктара пачулася каціная курна.
– Чуе гад, што пра яго размова, – павесялеўшы, заўважыў Руткоўскі. –
– Ага. Залатымі ніткамі са срэбнымі кутасамі, – скрозь смех адказала Марына. – Абыдзецца ён без скафандра. Калі што якое, то ёсць смарт-бокс. Куды трэба, перанясём. Прагулянкі за межамі базы і марсаходаў не для яго. Адурэе ад нечаканых уражанняў.
– Мне дык здаецца, што ён ужо даўно адурэў і без прагулянак.
– Можа, без прагулянак і адурэў?
– Самая вялікая прагулянка ў яго жыцці ўжо адбылася. Не так часта кашэчыя на Марс трапляюць.
– Дый
– Не пачынай, Гваздулька, – Ягору муляла вяртанне да тэмы, якую неаднакроць абмяркоўвалі ледзьве не ад моманту пасадкі. Не хацелася прызнавацца, што Марына неабачліва пераблытала з тужлівасцю яго рамантычны настрой.
– Не пачынаю, Руткенберг, – выдыхнула яна з кволым намёкам на ўсмешку і тут жа дадала: – Хадзем лепш абедаць. Усё гатова.
– Ты абяцала нешта незвычайнае, – узрадавана ўспомніў мужчына.
– Незвычайнае для гэтых краёў, – раздобрылася каханая туманнай падказкай.
– Боршч? – нясмела дапусціў ён.
– Боршч, – не вырабляючыся, пацвердзіла яна.
– Боршч! Якая ж ты малайчынка! – усцешана прапяяў ён, мала не пайшоўшы ў скокі.
– Стараюся, – з дробачкай нядбальства на лусце гонару кінула Марына і прыспешыла: – Толькі не затрымлівайся, а то Варгін дае зразумець, што цалкам згодны ўмалёгаць і тваю порцыю. Ён на такія справы звер бягомы.
– Перадай Варгіну, што
Каб яшчэ некалькі гадоў таму Руткоўскаму сказалі, што з’яўленне баршчу на стале ён будзе ўспрымаць як сапраўднае свята, ён наўрад ці паверыў бы. Страва ж штодзённая! Але жыццё перайначылася.