Гледачы, адгадаўшы яго намер, стаяць затаіўшы дыханне. Здаецца, што нават цыкады прыціхлі.

Цішыня парушана голасам суддзі:

– Што вы можаце сказаць для свайго апраўдання, каб аблягчыць свой лёс? – пытае ён.

– Нічога, – адказвае Калхаўн. – Мне няма чаго сказаць. Прысуд справядлівы. Я заслугоўваю смяротнага пакарання.

Яшчэ ні разу на працягу дня, поўнага хвалюючых здарэнняў, прысутныя не былі так ашаломлены, як зараз. Яны не ў стане нават гаварыць. У поўнай цішыні чуецца голас асуджанага: усе чакаюць, што гэта будзе споведзь.

– Гэта праўда, – працягвае Калхаўн, – я забіў Генры Пойндэкстэра – застрэліў яго ў гушчары лесу.

З натоўпу даносіцца чыйсьці міжвольны крык. Гэта хутчэй крык жаху, чым абурэння.

Гэтак жа міжвольна вырываецца і стогн, – усе ведаюць, што гэта стогн бацькі забітага юнака.

Калі заміраюць гэтыя гукі, нішто больш не перашкаджае асуджанаму гаварыць.

– Я ведаю, што я павінен памерці,– працягвае Калхаўн з паказной абыякавасцю. – Такі ваш прысуд, і, мяркуючы па вашых тварах, вы не маеце намеру змяніць сваё рашэнне. Пасля майго прызнання было б недарэчна разлічваць на памілаванне. Я быў дрэнным чалавекам і, несумненна, заслужыў суровага пакарання. Але ўсё-такі я не такі ліхадзей, як вы думаеце, і не хачу пайсці з жыцця з ганебным кляймом братазабойцы. Праўда, ён загінуў ад маёй рукі. Вы пытаеце, што штурхнула мяне на злачынства? У мяне не было прычыны забіваць яго.

Гледачы зноў усхваляваны: яны здзіўлены, заінтрыгаваны і азадачаны. Але ўсе маўчаць, і ніхто не перашкаджае злачынцу гаварыць.

– Вы здзіўлены? Тлумачэнне простае: я забіў яго па памылцы.

У натоўпе чуюцца воклічы здзіўлення, але ўсе змаўкаюць, калі Калхаўн працягвае сваю прамову:

– Так, на памылцы. Цяжка перадаць, што я перажыў, калі выявіў гэта. Я даведаўся пра сваю памылку намнога пазней…

Асуджаны падымае вочы, нібы спадзеючыся на змякчэнне свайго лёсу. Але на суровых тварах ён не бачыць паблажкі.

– Я не адмаўляю, – гаворыць Калхаўн, – што быў чалавек, якога я хацеў забіць. He ўтаю таксама яго імя. Вось ён, гэты агідны нягоднік!

З нянавісцю глядзіць Калхаўн на Морыса Джэральда. Той адказвае яму спакойным і раўнадушным позіркам.

– Так, я яго хацеў забіць! На гэта ў мяне былі свае прычыны, пра іх я не буду гаварыць. Я думаў, што забіў яго. Як я мог дапусціць, што гэты ірландскі сабака абмяняўся плашчом і капелюшом з маім дваюрадным братам? Астатняе вам вядома. Я цэліў у свайго ворага, а папаў у друга. Стрэл, відаць, быў пагібельным, і бедны Генры ўпаў з каня. Але для большай упэўненасці я выняў нож – праклятае серапе ўсё яшчэ падманвала мяне – і адсек яму галаву…

Гледачы здрыгаюцца ад жаху і крычаць, патрабуючы кары, па натоўпе прабягае гул.

Цяпер ужо няма нічога таямнічага ні ў самім забойстве, ні ў матывах забойства, і Калхаўн вызвалены ад далейшых апісанняў свайго страшнага злачынства.

– А цяпер, – крычыць ён, калі хваляванне крыху сціхае, – вы ведаеце пра ўсё, што адбылося, але вам яшчэ невядома, чым гэта скончыцца! Вы бачыце, што я стаю на краі магілы, але я не спушчуся ў яе, пакуль і яго не адпраўлю туды ж!

Зразумець сэнс гэтых слоў, апошніх у жыцці Калхаўна, няцяжка. Дзеянне, што суправаджае іх, тлумачыць усё…

У час сваёй прамовы Калхаўн трымаў правую руку за левым бортам сурдута, і, скончыўшы гаварыць, ён выхапіў рэвальвер.

He паспелі гледачы заўважыць рэвальвер, што бліснуў у промнях заходзячага сонца, як прагрымелі два стрэлы.

Два чалавекі падаюць ніцма так блізка, што іх галовы амаль дакранаюцца.

<p>100. Радасць</p>

Адзін з іх – Морыс Джэральд, мустангер, другі – Касій Калхаўн, адстаўны капітан кавалерыі.

Натоўп акружае іх – усе думаюць, што абодва мёртвыя. Сярод напружвай цішыні чуецца крык жанчыны, поўны такой няўцешнай тугі і гора, што здаецца, сэрца яе разрываецца на часткі.

Так, іменна гэта пачуццё зведала Луіза ў цені вялізнага дуба, калі аказалася, што адбылося толькі самазабойства, забойства ж не ўдалося, што яе каханы жывы.

Нават смутак, выкліканы трагічнымі здарэннямі апошніх дзён, не мог заглушыць радасці.

I хто папракне за гэта маладую дзяўчыну?

Толькі не я. I не вы, калі будзеце шчырыя.

Радасць яе стала яшчэ большай, калі яна даведалася, што захавала жыццё яе каханаму.

Рука забойцы не задрыжала. Ён быў у гэтым ўпэўнены, інакш ён не паднёс бы рэвальвера да сваёй скроні і не спусціў бы курка. Ён цэліўся прама ў сэрца Морыса Джэральда, і куля пранізала б яго, калі б не ўдарылася аб медальён – падарунак Луізы. Маленькая забаўка, што захоўвалася на сэрцы, выратавала жыццё яе ўладальніку.

Стрэл не прайшоў бясследна для Морыса Джэральда, які яшчэ не падужэў пасля хваробы, – новае ўзрушэнне выклікала новае зацямненне свядомасці.

Але хворы ляжаў цяпер не ў зарасніках, дзе вакол яго шнарылі каёты, а над ім кружылі чорныя грыфы, не ў хаціне і не ў турме, дзе за ім амаль не было догляду.

Калі свядомасць вярнулася да яго, ён зразумеў, што чароўны твар, які мроіўся яму ў сне, не быў прывідным, гэта была каханая дзяўчына – Луіза Пойндэкстэр.

Цяпер ужо ніхто не перашкаджаў ёй даглядаць хворага.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже