Наўрад ді. Ён ведае, што не можа схавацца ў гушчары лесу – сярод яго праследвальнікаў не менш дзесятка вопытных следапытаў на чале з самім Зебам Стумпам.
Што ж тады ратуе яго ад адчаю? Чаму ён не скараецца, здавалася б, непазбежнаму лёсу?
Ці гэта сляпы інстынкт самазахавання?
Зусім не. Забойца Генры Пойндэкстэра – не вар’ят. У сваёй спробе пазбегнуць страшнага для яго правасуддзя ён не стане спадзявацца ні на свайго быстраногага каня, які імчыць яго па прэрыі, ні на зараснікі ўперадзе.
Але за лесам драходзіць мяжа – вось на што ён спадзяецца.
Уласна кажучы, там дзве мяжы. Адна падзяляе дзве нацыі, якія называюцца цывілізаванымі. Паміж імі існуе пагадненне аб выдачы злачывцаў.
Аднак забойца можа падмануць правасуддзе (як гэта часта робіцца), пастаянна пераходзячы мяжу і мяняючы нацыянальнасць і месца жыхарства.
Аднак не гэты шлях выбраў Калхаўн. Як ні слаба выконнаецца памянёвае пагадвенне паміж Тэхасам і Мексікай, ён не адважваецца спадзявацца на гэта – ён баіцца рызыкаваць. Яго страх зразумелы: гэта занадта вебяспечная гульня для чалавека, заплямлевага такім жахлівым злачынствам.
Ён скача да Рыо-Грандэ, але не для таго, каб перабрацца праз мексіканскую мяжу: ён прыгадаў другую мяжу – тую, за якой вавдруюць дзікія каманчы, што вевавідзяць усіх людзей з белай екурай. Але яго яны сустрэнуць як друга – ён жа праліў кроў аднаго з іх ворагаў! У вігваме індзейцаў забойда можа знайсці не толькі прытулак – ён спадзяецца на гасціннасць і на працяг крывавай кар’еры.
Вось чаму Калхаўн не губляе вадзеі на выратаванне, а пагэтаму і не паддаецца адчаю; і, хаця ён скача ў напрамку да Рыо-Граядэ, ён хоча пад прыкрыццём лесу павярвуць у бок Льява-Эстакада. Ён не баідца небяспек гэтай жахлівай пустыні; ніякія будучыя нягоды не могуць параўнацца з тым, што чакае яго ззаду. Магчыма, потым ён пашкадуе аб тым, што страціў багацце, сяброў, грамадскае становішча, выгоды цывілізацыі; больш таго – яму пагражае разлука з той, якую ён так моцна кахае і з якой, можа быць, ніколі больш не сустрэнецца.
Але зараз няма часу падумаць нават пра яе. Гэтаму нізкаму чалавеку жыццё даражэй за каханне. Ён сладзяедца, што ўперадзе жыццё, і ён ведае, што ззаду насоўваедда смерць.
Забойца імчыцца з усёй скорасцю, на якую здольны яго мексіканскі мустанг, быстры, як арабскі конь.
Сівому мустангу даўно ўжо пара стаміцца. З ранку ён прайшоў больш за дваццаць міль і дрытым увесь час галопам. Але ён не праяўляе ніякіх прымет стомленасці. Як і ўсе мустангі, ён можа свабодна прабегчы пяцьдзесят і, калі трэба, сто міль, не запавольваючы хады.
Якое шчасце, што я абмяняўся канём з мексіканкай! – думае Касій Калхаўн. – Калі б не яе мустанг, я ўжо стаяў бы цяпер у змрочным цені дуба, перад суддзёй і прысяжнымі, слухаючы, як натоўп патрабуе маёй смерці».
Касій Калхаўн болей не баіцца гэтай долі, ён думае, што небяспека мінула. Ён азіраецца назад і бачыць, што коннікі заеталіся далёка ззаду.
Ён глядзіць уперад – над ізумруднай зеленню саванны выступае цёмная паласа лесу. Калхаўн не сумвяваецца, што паспее дасягнуць яго і выратавацца.
Ці ўдасца злачынцу выратавацца? Многія баяцца гэтага, бачачы, як Калхаўн імчыдца прэч галопам; але ў іх абуджаецца надзея, калі за ім кідаецца Зеб Стумд.
Надзея гэта мацнее, калі сотня коннікаў – ваенных і цывільных – зрываецца з месца і пускаецца ў пагоню.
Яна пераходзіць на ўпэўненасць, калі да пагоні далучаецца яшчэ адзін коннік; і, хаця ён выехаў апошнім, гледачы ўпэўнены, што ён перагоніць усіх, – гэта ж Морыс Джэральд на сваім быстраногім мустангу!
He губляючы ні хвіліны, ён кідаецца да гнядога мустанга, на якім яшчэ так нядаўна ездзіў коннік без галавы.
Гвяды пазнаў гаспадара, радасна заржаў і рыссю бяжыць яму насустрач.
Якой ні доўгай была разлука, няма часу, каб пасапраўднаму павітацца. Толькі адно слова зрываецца з вуснаў мустангера ў адказ на прывітальнае ржанне; у наступнае імгненне ён ужо ў сядле і трымае павады. У яго няма ласо; ён просіць тых, хто стаіць бліжэй, ці не пазычыць яму хто-небудзь сваё.
Вось нехта кідае яму скручаную кальцом вяроўку; яшчэ імгненне – і мустангер паскакаў.
Усе глядзяць яму ўслед, ніхто ўжо болей не сумняваецца ў зыходзе. Злачынцу не суджана збегчы, яго дагоняць і прывядуць на суд у цень таго самага дрэва, пад якім ён яшчэ нядаўна з такім запалам даваў ілжывыя паказанні.
I схопіць яго той, каму яго лжэсведчанне пагражала смерцю.
Усе ўсхвалявана глядзяць, як гняды са сваім седаком імчыцца па прэрыі.
Хтосьці глядзіць туды ж, у далячынь прэрыі, але не так, як іншыя. Гэта дзяўчына напружана глядзіць з-за фіранак карэты.
He простая цікаўнасць прымушае яе хвалявацца. У яе сумных вачах запальваецца радасць, калі яна сочыць за мустангерам, і спачуванне, калі яна глядзіць на ўцекача; з яе напаўадкрытых вуснаў злятае малітва: «Божа, злітуйся над злачынцам!»
Калі Морыс выбіраецца з натоўпу, які цяпер рассыпаўся па ўсім пляц-парадзе, ён бачыць, што адстаў ад апошняга конніка на некалькі сот ярдаў.
Але гэта не палохае яго: Морыс ведае, што на сваім цудоўным кані ён нядоўга заставецца ззаду.