– Перш за ўсё я.

– Га? Гэта вы, Зеб Стумп? I… і…

– I містэр Морыс Джэральд, мустангер. Вы як быццам сустракалі яго раней. Ён таксама хоча пагутарыць з вамі. А акрамя таго, яшчэ шмат усякага народу там, каля форта, чакае вас. Так што лепш уставайце хутчэй і паедзем з намі.

Калхаўн павольна ўстае на ногі. Яго рукі моцна сцягнуты ласо.

– Мой конь? – усклікнуў ён, запытальна азіраючыся. – Дзе мой конь?

– Хто яго ведае, куды ён уцёк. Можа, вярнуўся дамоў, на Рыо-Грандэ. Вы яго здорава заганялі; бедная скаціна, відаць, пракляла ваш абмен і пабегла да родных пашаў, каб крыху адпачыць.

Калхаўн са здзіўленнем глядзіць на старога паляўнічага. Абмен? Нават гэта ён ведае!

– Ну, – працягвае Зеб нецярпліва, – няёмка прымушаць суд чакаць. Вы гатовы?

– Да чаго?

– Па-першае, да таго, каб вярнуцца разам са мной і містарам Джэральдам. Па-другое, што асабліва важна, каб паўстаць перад судом.

– Перад судом? Мне паўстаць перад судом?

– Так, вам, містэр Касій Калхаўн.

– Па якому абвінавачанню?

– Па абвінавачанню ў забойстве Генры Пойндэкстэра, вашага дваюраднага брата.

– Гэта хлусня! Подлы паклёп! I той, хто асмельваецца сцвярджаць гэта…

– Маўчаць! – уладарна крычыць Зеб. – He стамляйце сябе размовамі. Калі толькі Зеб Стумп не памыляецца, вам давядзецца яшчэ шмат гаварыць. Ну, а цяпер паедзем. Суддзя чакае, чакаюць прысяжныя, чакае народ.

– Я не вярнуся! – упарта адказвае Калхаўн. – Хто даў вам права загадваць мне? У вас ёсць загад на арышт?

– А як жа! – перабівае яго Зеб. – Вось ён, – працягвае паляўнічы, беручыся за сваю стрэльбу. – Вы гэта бачыце? Так што лепш кіньце балбатаць. Мне гэта надакучыла. Садзіцеся лепш на маю кабылу, і давайце спакойна рухацца ў дарогу. A то, бадай, прыйдзецца прывязаць вас да каня. Так ці інакш, а вярнуцца вам давядзецца.

Калхаўн яе адказвае.

Ён у адчаі глядзіць то на Стумпа, то на Джэральда, то вакол сябе, потым крадком на свой другі рэвальвер, што тарчыць з нагруднай кішэні сурдута; першы ён упусціў, калі яго зашмаргнула пятля. Ён спрабуе дастаць яго. Яму замінае ласо, а акрамя ласо – стары Зеб, які наставіў на яго дула сваёй стрэльбы.

– Паварушвайцеся! – крычыць паляўнічы. – Узлазьце на каня, містэр Калхаўн! Кабыла чакае вас. У сядло!

З механічнай пакорнасцю, нібы марыянетка, падпарадкоўваецца Калхаўн загаду паляўнічага. Ён разумее, што ўсякая спроба супраціўляцца азначае немінучую смерць.

Зеб Стумп бярэ кабылу за аброць і вядзе за сабой.

Мустангер у задуменнасці едзе ззаду. Ён думае не аб сваім палонніку, а аб той, чыя дабрата і самаахвярнасць скавалі яго сэрца залатым ланцугом, разбіць які можа толькі смерць.

<p>99. Два стРэлы</p>

Пасля другога нечаканага перапынку, менш працяглага, чым вершы, суд зноў узнавіў сваё пасяджэнне пад вялізным дубам.

Надышоў вечар. Касыя промні заходзячага сонца пранікаюць пад густую крону.

На Морыса Джэральда ўжо не глядзяць з пагрозай з усіх бакоў – ён поўнасцю апраўданы, і цяпер ён толькі сведка.

Месца абвінавачанага заняў Касій Калхаўн.

Але гэта адзіная перамена. Суддзя той жа, тыя ж прысяжныя, той жа натоўп. Розніца ў іх адносінах да абвінавачанага.

Вінаватасць падсуднага не выклікае сумненняў. Усе доказы ў наяўнасці; і хаця большасць доказаў – ускосныя, як гэта звычайна бывае, калі разбіраецца справа аб забойстве, яны складаюць неразрыўны ланцуг, у якім не хавае толькі аднаго з’ява.

Што прымусіла Касія Калхаўна застрэліць чалавека і потым адсячы яму галаву? Паказанні Джэральда пацвердзіліся пры абследаванні трупа – хірург форта ўстанавіў, што галава была адсечана ўжо пасля таго, як наступіла смерць, прычынай якой было кулявое раненне.

Чаму Касій Калхаўн забіў свайго дваюраднага брата? Чаму ён адсек яму галаву? Ніхто не можа адказаць на гэтыя пытанні, акрамя самога забойцы.

Але ўсё роўна злачынец хутка атрымае заслужанае пакаранне. Судовы разбор закончыўся хутка. Прысяжныя вынеслі рашэнне: «Вінаваты». I суддзя, зняўшы панаму, ужо збіраецца надзець чорную шапачку – змрочную эмблему смерці, каб абвясціць прысуд.

Трымаючыся фармальнасцей, асуджанаму даюць апошняе слова.

Ён здрыгаецца. Гэта фраза суддзі гучыць у яго вушах пахавальным звонам. Ён дзіка азіраецца, у вачах яго адчай, але навокал ён бачыць толькі суровыя твары, на іх не прыметна ні спачування, ні спагады.

Саўдзельнікі, падкупленыя нягоднікі, якія да апошняга моманту падтрымлівалі яго, цяпер ужо не могуць дапамагчы яму – іх спачуванне марнае. Яны адступілі перад веліччу закона і няўмольнай відавочнасцю злачынства.

Нягледзячы на сваё багацце і высокае грамадскае становішча, ён адзінокі – у яго няма ні сяброў, ні прыхільнікаў. Такі лёс забойцаў.

Выраз яго твару рэзка змяніўся – замест звычайнай ганарыстасці і напышлівасці ён выказвае маладушны страх.

Ці трэба гэтаму здзіўляцца? Ён адчувае, што становішча яго безнадзейнае, што ён стаіць на краі магілы, перад тварам смерці, занадта страшным, каб зірнуць на яго.

I раптам яго згаслыя вочы ажываюць, нібы ад нейкай раптоўнай думкі. У яго такі выгляд, як быццам ён хоча ў нечым прызнацца. Ці будзе гэта прызваннем віны? Ці хоча ён аблягчыць сваё сумленне ад цяжару, які гняце яго?

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже