Гняды не падманвае яго надзеі. Як быддам узрадававы вызвалевнем ад цяжкай, незразумелай вошы, адчуваючы жывое дакраванне калена свайго гаспадара, высакародвы конь нясецца па прэрыі івахаддзю, даказваючы, што ён па-ранейшаму моцны, а ногі яго захавалі сваю гібкасць.

Хутка Морыс набліжаецца да тых, хто скача апошвім, перагавяе аднаго, потым другога і яшчэ аднаго, пакуль не аказваецца ўперадзе ўсіх. Ён імчыцца праз узгоркі і яры па мяккай траве і вострых камевях, пакуль, нарэшце, астатнія не губляюць яго з поля зроку, як даўно ўжо згубілі Калхаўна.

Толькі адзін з усіх удзельнікаў пагові ўсё яшчэ бачыць яго. Ён сядзіць вярхом на самай нікчэмнай клячы, якую толькі можна сабе ўявіць. Чым вытлумачыць, што яна так хутка бяжыць? Яе падгавяе вельмі дзіўная шпора – паляўнічы вож, які час ад часу ўтыкаецца ёй у крыж. Так жорстка падгавяе свайго каня Зеб Стумп. I, нягледзячы на гэта, старая кабыла не ў сілах спаборвічаць з канём. мустангера. Зеб і не разлічвае на гэта: яго адзівае жаданнё – не згубіць гнядога з вачэй, і гэта яму ўдаецца.

I яшчэ адзін чалавек бачыць гвядога. Але ён глядзіць на яго цераз плячо – гэта ўцякач.

He паспеў Калхаўн паверыць у сваё выратаванне, як, азірнуўшыся назад, убачыў гвядога і на ім не звявечавы труп, а яшчэ больш страшнага для яго конніка: Морыса-мустангера – чалавека, якога ён з усіх сіл стараўся загубіць. Гэта – мсцівец, ад якога не збегчы.

Халодвыя дрыжыкі прабягаюць па целе ўцекача. Яму здаецца, што ён змагаецца з самім лёсам і што няма сэнсу працягваць гэту барацьбу. He верачы больш у выратававне, ён ужо не пагавяе каня. Але тут ён заўважае, што зараснікі ўжо блізка, ён застаўляе свайго змучавага каня зрабіць апошняе вамаганне і кіруе да лесу.

Перад ім адкрываецца прасека. Калхаўн паспявае праскакаць па ёй паўмілі. Ён пад’язджае да павароту. Далей лёгка будзе схавацца ў зарасніках.

Ён занадта добра ведае гэта месца. Яно ўжо было пагібельным для яго. Ці будзе яно пагібельным і на гэты раз?

Так! Ён адчувае гэта і кавчаткова губляе самавалодаяне. Стук капытоў чуецца зусім блізка, гучыць голас мустангера, які патрабуе, каб ён спыніўся.

He, ён не паспее збочыць, не паспее схавадда! Ускрыквуўшы, ён спыняе каня. Гэта крык адчаю і яянавісці, падобны да выцця акружавага сабакамі ягуара. Крык суправаджаецца жэстам, следам за якім мільгае аганёк, вырываецца воблачка дыму, чуецца рэзкі трэск – гэта стрэл з рэвальвера.

Але куля не трапляе ў дэль.

У адказ даносіцца свіст, нібы гвуткі прут разразае паветра, і як быццам доўгая змяя ўзвіваецца ўверх.

Калхаўн бачыць яе скрозь заслову дыму. Змяя падае прама на яго.

Няма ўжо часу другі раз спусціць курок, няма нават часу ўхіліцца ад ласо: пятля апускаецца на яго плечы. Чуецца крык: «Здавайся, забойца! * Касій Калхаўн бачыць, што гвяды паварочваецца, і ў ваступвае імгненне яму здаецца, нібы яго скінулі з эшафота.

Больш ён нічога не чуе, не бачыць і не адчувае. Ён выбіты з сядла і, стукнуўшыся аб зямлю, траціць прытомнасць.

<p>98. Яшчэ жывы</p>

Забойца нерухома ляжыць на зямлі. Яго рукі сцягнуты пятлёй ласо. Ён здаецца мёртвым.

Але мустангер ведае, што гэта толькі непрытомнасць – можа, прытворная, – і па гэтаму ён застаецца ў сядле, трымаючы ласо выцягнутым.

Гняды, пакорны волі гаспадара, стаіць нерухома, кожную хвіліну гатовы або адступіць назад, або рынуцца ўперад.

На стрэл зляцеліся чорныя грыфы – яны выцягнулі свае голыя шыі, чуючы здабычу.

Чалавеку ў сядле дастаткова зрабіць адзін рух шпорай – і яны атрымаюць тое, чаго хочуць.

– I ён гэта заслужыў,– мармыча сам з сабою мустангер. – Страшна нават падумаць, на якое злачынства ён наважыўся! Забіў свайго дваюраднага брата і адсек яму галаву! Няма сумнення, што і тое і другое – справа яго рук. Але навошта ён гэта зрабіў? Гэта можа вытлумачыць толькі ён сам… Я, здаецца, здагадваюся. Я ведаю, што ён кахае яе; можа, брат перашкаджаў яму? Але як і чаму? Гэта вядома толькі яму.

– Памыляешся, хлопец, – раптам чуецца чыйсьці голас. – Ёсць чалавек, які можа адказаць на ўсе гэтыя пытанні. Стары Зеб Стумп да вашых паслуг. Але зараз не час пра гэта гаварыць і тут не месца для такіх размоў. Мы павінны даставіць яго к дубу, і там ён атрымае тое, што яму належыць. Варта б правалачы яго страшную морду на канцы ласо!.. Зрэшты, гэта так, дарэчы прыйшлося. He нам з вамі помсціць за Генры Пойндэкстэра. Я думаю, гэтым зоймецца суд.

– Але як мы даставім яго? Сівы ўжо паскакаў.

– Вельмі проста, містэр Джэральд. Гэта ж толькі непрытомнасць, а можа, маладзец проста прыкідваецца. Калі ён не можа дайсці пеша, то хай едзе вярхом – мая кабыла давязе яго. Мне чартоўскі надакучыла сядло. Здаецца, і я таксама абрыдзеў сваёй старой. Калі ён не кіне строіць дурня і не захоча сядзець як трэба, то мы яго ўзвалім упоперак каня, як тушу аленя… Стой! Ён як быццам апамятаецца… Ану, ўставай, дружа! – працягвае Зеб, схадзіўшы Калхаўна за каўнер і як след трасянуўшы яго. – Уставайце, вам кажуць, і паедзем! Вас чакаюць. Сёй-той хоча пагаманіць з вамі.

– Хто? Дзе? – пытае палоннік, прыходзячы да памяці і азіраючыся з неўразуменнем. – Хто хоча гаварыць са мной?

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже