Помню круг, палёт рукі,Помню позірк пільны,Во спрадвек у нас гаршкіНе багі ляпілі.Бацькаў сябар ганчаромБыў на ўсю акругу.Бегаў за «расці здароў»Я пры ім абслугай.То, бывала, паднясешДровы для апалу,То, як бохан,— рэж ды еш —Гліны цёплы кавал.То, як самы важны гляк,Едзеш на фурманцы...—Збыць пасуду не за такДай нам божа шанцы.Мы ж з табой амаль радня:Ты зляпіў Адама,Ну i нам ляпіць штодняВыпала таксама —Ёсць макотры, гладышы,Кварты і гарнушкі,Гарлачы і спарышы,І свістулькі-птушкі...Пагулянкай, ад Шчаўроў,Тонуць колы ў верасе:Наша слава канчароўЕдзе каля Версанкі.Налятай, гаспадары,Просім, гаспадыні!.....Толькі тут — свае майстрыВыраслі на гліне.Шматпатомныя, як час,—Родам Ганчарэнкі...Разбягаюцца і ў насАд здзіўлення зрэнкі:Як званы, вісяць збаныНа тыніне кожнай...«Не дадуць і паўцаны»,—Думаем трывожна...Толькі дзядзька мой ГанчарРаптам засмяяўся:— Не загіне наш тавар!Дзьмі ў свісцёлку, Вася!..Свіснуў сам, i я за ім —Весела іграем,Каля Версанкі стаімІ купцоў чакаем.Першай бабка падышла,Потым — дзед старэнькі,А за імі — паўсяла:Дзеді-Ганчарэнкі!Вытылікваў я, дудзеў,Выцінаў жалейкай...А хлапчук адзін глядзеўУ задуме нейкай.Дзесьці ў небе калясіў:Як ямчэй прыстаць там...Ці не верыў ён зусімУ маё мастацтва?Ці пакрыўдзілі сябры?Ці не меў капеек ён?..І сказаў ганчар стары:— На, бяры во пеўніка...Свіснуў раз ён, i другі,І закукарэкаў! —Вось, выходзіць, як багіЛепяць чалавека...Паталаніла, відаць,А хутчэй — свістулькіПаспрыялі ўсё прадацьНам да чарапулькі!..Ганчарэнкі, ганчары...Час не перайначыш...Шмат вады з тае парыЗбегла ў нашай Начы.І прыходзяць толькі ў сонВерсанка з Мачулішчам...Я ў свістульку дзьму. А ёнТой хлапец — як чуецца?Не сцвярджаю ад дзвярэй,Але маю версію:Акадэмік ёсць — АндрэйГанчарэнка. З Версанкі...Вы ўжо скемілі? Вось-вось...Толькі ўсё ж адразуНе праводзьце гэту вось:«Круг ганчарны — лазер».Не такая да святлаПростая дарога.Ды акружнасць падалаЎсім арбітам строгасць.Электронныя пучкіСутнасць асвяцілі,Што спрадвек у нас гаршкіНе багі ляпілі!