Ні сёння, ні заўтра, ні ўчора,—Згубіўся знявераны час.Калядная песня ў пячорыНа неба узводзіла нас.«Адкуль вы і хто вы, дзяўчаты?» —Пытаўся каменны дракон.А тыя нібыта на святаСтаялі ля светлых вакон.Кружыліся гукі, як гусі,І рэха нясла ў даланяхНа голас маёй БеларусіСлавенскай зямлі глыбіня.То бралася змрокам вячэрнім,То смехам будзіла гаpyВясёлых правін адпушчэнне3 паклонамі гаспадару:«Ды няма ні ў когаКаня такога...» —Марозна звінелі падковы,Высвіствалі палазы,І светла вяла МіранковаСвятлана дзяўчат галасы.Гулялі завейна паглядыЛюлялі калядніцы ціш,—Сустрэнься з такой на каляды —І ў пекле па-райску згарыш!..«Ды няма ні ў когаДвору такога...» —Забыты дарогі, атэлі:Падземная зала былаТым дворам, дзе сэрцы святлелі...І плакала ў змроку скала.І грэшны анёл з падзямелля —Маэстра — натхнёна ляцеў...І ўсе святыя нямелі,І кожны быць грэшным хацеў!..