* * *Храмы падаюць не раптоўна,Не ад выбухаў дынаміту.Мы найперш учыняем катоўніІм — каб сэрцам былі забыты.Праклінаем, плюём, зневажаем,Грунт падводзім з вучонаю пыхай,І вытручваем кропелькі жалюМы ў сабе — незваротна, паціху.І паўзуць забыцця метастазыПа скляпеннях святынь учарашніх...Выбух будзе, але не адразу:Храмы ў душах руйнуюцца нашых.* * *Ці метад памылак i спробаў?Ці мэта, каб край мой маўчаў? —Над мовай, нібыта Чарнобыль,Распята крыло крумкача...Мне кажуць: «Прагрэса поступ.Не ўздумай чыніць перашкод...»І ўсё гэтак ясна і проста:«Ад мовы адрокся народ».Адрокся? Калі і навошта?Не чуў я такога. І векНе ўчуць бы: якім гэта коштамДушу прадае чалавек?І як гэта з роднага ганкуГнаць роднае слова ў каршэнь?Як матчыну калыханкуБяспамятна вырваць з вушэй?!Каб стаў народ без'языкі,Каб мову наводмаш адсеч,—Хто гэткі над ёю вялікіУзняў гісторыі меч?Я ведаю толькі прадаўцаў,—Іх зграя аб згубе крычыць.Ды ў гэтай бязроднай даўцыЗямля патаемна маўчыць...* * *Не пакідайце ж мовы нашай
беларускай, каб не ўмерлі!
Ф. Багушэвіч