* * *Цыганка з мікрафонам у руцэ,Як рыбка ў прахімічанай рацэ.Як рыбка залатаяУ нераце прагрэсу.Падолік узлятаеЗ нейлонным інтарэсам.І рытмы выбівае не абцас,А кантрабас, узяты на папас:З іржаннем электронным,Абменены ці ўкрадзены,На кірмашы кароннымПакуль што не прададзены,—Адно ці зможа гэты блудны коньЗ душы цыганскай выкрасаць агонь?Шнур мікрафонны тугаСпятляў і дух, і цела,І не ўзмахнеш, як пугай,Каб свіснула з прыстрэлам.Павысушыў юпітэр і размёўІ золкую pacy, і дым кастроў.І ўжо ў гітару точыццаЧужы прыпеў з падгаўкам.Як спутаныя, топчуццаІ песня, і цыганка.Ах, рыбцы б той ды ў чыстую раку!..А мікрафон трымае за руку.ЖАНЧЫНАТабе — пракляцце, і табе — хвала,Табе — вар'яцтва і цвярозы розум,А ты ўсё тая ж — як вякоў імгла,Як летуценнай будучыні роздым.Жыццё i смерць — i паміж імі ты:Імгненне шчасця і сусветны холад.Яшчэ ніхто — ні грэшнік, ні святыНe разарваў твайго сакрэту кола.Шпурнеш у пекла ці адкрыеш райТваё каханне таямніцай будзе,Як той, нікім не разгаданы, край,Куды навечна адыходзяць людзі.* * *Вызначаецца мораНе вадой — берагамі,А жыццё існуеУ бязмежжы кахання.Дні твае i мае —Як бяссмерця дыханне:Свет нанова мы створымI станем багамі!* * *Вечар шостага жніўня.Наш парог у трыццаты год.Дождж лятункам тужлівымАпадае на сад, агарод.Ацяжэлае лісцеДа мяне — праз маўчання мяжу —Зноў нясе, як у юным «калісьці»,Словы тыя, што сёння скажу.Толькі ты ці пачуеш?За сцяной адзіноты маёйПерастылыя вёрсты начуюць,Што пабеглі ўслед за табой.Я гукаю. I ты адгукніся.Побач стань, суцеш, абагрэй...Шэры плашч з перамоклым крыссемМоўчкі скінула ноч ля дзвярэй.Субяседніка і вяшчуння —Чую твой асцярожны крок,Толькі знацца з табой не хачу я.Я не веру ў твой чорны змрок.Веру я: перамелецца скруха,Зорка ўспыхне праз хмар насланнё.Слухай, любая,— чуеш? — слухайГэтай ноччу дыханне мае.06.08.88, Лысая гараЛІПЕНЬСКІ ГРОМ I ЛІВЕНЬАддаю табе ліпеньскі гром,Перапоўнены летняй задухай,Што сп'янела ідзе напралом,—Не ўцякай, пачакай, паслухай.Падары, прашу, наўзаменМне шапоткі ліпеньскі лівень,Што цябе ад грудзей да каленПеракрэсліць туманнасцю ліній..
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги