* * *Як мне ні горка на душы,Як ні трывожна ў свеце,А сала вей пяе ў глушыЧаромхавага вецця.Заходзіць сонца за лясыI ўсходзіць, як заўсёды,I ўсё цішэюць галасыЯшчэ жывой прыроды.Яе пакінулі на здзекI нелюдзі, i людзі.Няўжо i дваццаць першы векТакі злачынны будзе?Мне кажуць: «Боль не варушы,Пакуль душа жывая».Як добра, што ў лясной глушыХоць салавей спявае.Ноч i цішПрыпомніў шэпт i пацалункіЎ блакітнай месячнай цішы,I каляровыя карункіI на грудзях, i на душы,Знарок прыплюшчаныя вочыI ледзь пачутае «Люблю».Я ўпершыню на крылах ночыСпусціўся з неба на зямлю.На золку бліскалі зарніцы,I хмеліў водар светлых кос,А шчасце першай таямніцыЯ праз усё жыццё пранёс.Праз паўстагоддзя на руінахЗдаецца, ў вочы мне глядзіш,I ў непаўторных успамінах —Ты, таямніца, ноч i ціш.3/IV—92Адна надзеяЯ заўтра ўстану рана-ранаI працай смагу наталю,Каб зажыла старая рана,Масты ў мінулае спалю.Улягу ў марную работу,Хоць i не ведаю, каліПа віражах, праз паваротыЯ адарвуся ад ЗямліI палячу ў такія высі,Якіх не бачыў чалавек,Хоць i загадваюць: «Вярніся»,Імчуся ў дваццаць першы век,Бо век, што ўжо даўно на сконе,Прапах крывёй i дзікім злом,Ад нараджэння i па сённяКляймёны д'яблавым таўром.Вядзе пякельнымі кругаміЗ пякельных i бяздонных сферАслеплы, з вострымі рагаміЛюцыфер люты i цяпер.A ў рай закрэслена дарога, —Усталяваны гвалт i здзек,Адна надзея што на Бога,Каб блаславіў наступны век.Усё, што рупіла, стараннаЗраблю, каб раны залячыць,Таму i сёння ўстану рана,Каб хоць душою адпачыць.21/11—94* * *Лісты не прыходзяць, няма тэлеграм,Табе дазваніцца ніяк не магчыма,I нават з адчаю не вып'еш сто грам,Каб ты ажыла прад вачыма.Магчыма, цябе i на свеце няма,A ў памяці быццам — Мадонна святая,Магчыма, сухімі снягамі зімаЦі восень лістамі твой след замятае.Пакуль я жывы, ты жывеш як жыла,Адданая, прагная i трапяткая.Шкада, што гняздо на дваіх не звіла,Што сёння мяне ўжо ніхто не спаткае.I я не праводзіў цябе назаўждыУ дождж ці ў крутыя марозы.Імкліва бягуць за гадамі гады,Як познія горкія слёзы.19/11—94Каляндарны дзеньКолькі дзён яшчэ мне засталося?Быццам i стары, i не стары.Ці пабачу новае калоссеI рабіну ў чырвані зары?Ці пачую жаўранка на поліI зязюлю шчодрую ў бары?Паспрабую вынік горкай доліЎ новым адшукаць календары:Прагартаю да канца старонкі,Пагляджу на свой сагнуты цень.Можа, будзе змрочны, можа, звонкіМой апошні каляндарны дзень.Добра, што не ведаю які,Бо дагэтуль вабяць бальшакі.20/XII—93
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги