ПавалЯшчэ непатрывожаныя намі,Не верачы ў пагібель без пары,Зачараваныя завеямі i снамі,Яны маўчаць на студзеньскай зары.Глядзяць у неба i ратунку просяць,Крутой слязою застые смала,I толькі пошчак у глушы даносіць,Як снег рыпіць i як звініць піла.Яны стаяць магутныя на ўзвеі,I кожная, як непаўторны цуд,Пад імі — мітуслівыя пігмеі —Нявольнікі выконваюць прысуд.Яшчэ паўзмрок, і снег неабтаптаны,A вогнішчы палаюць і гудуць...Пахукаем на рукі і... тытаны,Ламаючы падлесак, упадуць.Я не спяшаюся, я пазіраю з жалемНа гонкі стан i пасівелы чубI раюся, куды i як павалім,А пара замярзае каля губ.Бяру настылую i вострую сякеру,А мне сумленне шэпча: «Не валі!..»Я поглядам да верхавіны змераў,I паляцелі смольныя скрылі.Жывіца заліла жывую рану.Пакутую, хоць i не мая віна,Хіснулася... i знікла нечаканаУ снежным дыме гонкая сасна.За ёй — другая, трэцяя, дзесятакКладзецца, як гарматныя ствалы,I капаюць на снег з ружовых пятакБурштынавыя кропелькі смалы.О, Божа, Божа! Колькі я ix спляжыў!Шкадуючы, ў пагібельнай глушы,Замшэлым каменем той грэх на сэрца ляжаI застанецца ў змучанай душы.Снягі расталі, адгулі завеі.Адкочваўся за валам грозны вал.A толькі ўспомню — сэрца пасівее...Ішоў на волі i ў тайзе павал.20/ХІ—92РасінкіРасцвіла канваліяЎ лузе, на юру,I букецік Валі яЗ росамі збяру.Вочы ледзь замглёныя,Спелая каса,На павекі сонныяСкоціцца раса.На такую мілуюГляну i замруI расінкі стылыяВуснамі збяру,Нашы сэрцы зверу я,З ласкай пагляджу,У твой сон паверу яI не пабуджу.28/V—92* * *Залочанымі трубамі арганаГудзе на ветры шчыры бор,Трывожна мне i на душы пагана,Што не знайшоў сябе да гэтых пор.Жыццё мінае ў пошуках дарэмных,Я ўсё збіраўся нанава пачаць,A быў i заставаўся пад'ярэмным, —На вуснах i душы была пячаць.Блукаў па чарналессі без звароту,Знікалі назаўжды мае сляды,Трашчалі аканіцы i варотыПад націскамі лютае бяды.Я сам хаваўся ад сябе самога, —Здавалася, нягода абміне,Але яе пякельная дарогаВяла няўхільна да мяне.Змяркаецца, i вечар дагарае,Датлеў у пушчы парадзелы ўбор,Журботную мелодыю іграеНа дзікім ветры пасівелы бор.На сконе векуЦнатліваю ружоваю дзяўчынкайCa мною засталася ты навек,Як з-пад прыжмураных павекПаблісквалі іскрынка за іскрынкай,Як пахлі залатыя валасыДаспелымі рамонкамі i мятай,I кожны дзень падобны быў на святаУ тыя незабыўныя часы.На сконе веку ты i я — не тыя,I ўсё даўно не тое на зямлі,I мы з табою некалі быліI грэшныя, i трошачкі святыя.Ранейшага нічога ўжо няма:I лета іншае, i восень, i зіма.