ЗмяяI ў раі магчыма палюбіцьАдзіную, не знаючы аб здрадзе.А як Адам дазнаўся, што рабіць,Каб Ева стала жонкаю i маці?Здаецца, здагадаўся я:Перамаглі i маладосць i сіла,I, з яблыні схіліўшыся, ЗмяяАдкрыла вочы ім i спакусіла.З тае пары пайшоў i род людскі —Чарнявы, русы, шматгалосы,Пячорны, вандраўнік i гарадскі, —Кітайцы, еўрапейцы, эскімосы.З гадамі разбрыдацца пачаліТо па адным, а то сумесна,І так кахаліся,што на ЗямліАдамавым нашчадкам стала цесна.Адных палохала за стратай страта,Другія не вылазілі з маны,I рушылі з прашчамі брат на брата,Каб дарасці да атамнай вайны.I дараслі, i залілі крывёюЗямлю,што не знайсці каго вініць...Пакуль вайны, пажараў i разбоюHi Богу, ні Адаму не спыніць.Як ні пакутую, а дзякую, Змяя,Што гэты дзікі свет спазнаў i я.18/1-94Дзіця стагоддзяГудзе за вокнамі завея,У шыбы звоніць i скрабе.Мяне ніхто не разумее,Не разумею сам сябе.Не заціхае завіруха.Пасля дванаццаці гадзінУ хаце холадна i глуха,I я пакутую адзін, —Сябе бязлітасна караюЗа ўсе пралікі i грахі,Бо не пабачыў зроду раю,Не выйшаў з пеклішча сухі.Такі, як быў, i застануся,Не стану лепшы i другі,Бо для мяне на БеларусіУсе самкнуліся кругі.Я чую i ў завейным свісцеАд чай, па грозу i бядуI вобмацкам шукаю выйсця,Але не веру, што знайду.Такі ўжо лес наканаваныЗ пачатку да канца жыцця,Бо ў сэрцы не загоіць раныСтагоддзя страшнага дзіця.17/1—94ЗакаханымГляджу на маладых i закаханых,Нібы здалёку на сябе гляджу,Вясновай стомаю закалыханыI шэптамі маруднага дажджу.Здаецца, расхінаю гронкі бэзу,Што расцвіце сягоння давідна,I праз густы шыпшыннік пералезуДа цёмнага высокага акна.У цішыні дрыжаць на шыбах зоры,I маладзік глядзіць у твой пакой,Ты расхіні хоць напалову шторыI хоць усмешкай сэрца супакой.Далёкае прыпомніцца, як сёння,Хоць зморшчыны не сцерці на ілбе,I сівізна пасерабрыла скроні,Каханая, ў мяне, a i ў цябе.Мінула ўсё, i казачная стомаЗ табою разлучыла назаўжды.Дзе ты цяпер? Нікому невядома,I безнадзейна страчаны сляды.Успамінаю даўнія гады яI шчасце ад вясны i да зімы...Шкада, калі такія маладыяРасстануцца дарэмна, як i мы.16—17/1—94Асеннія паркіМаўчаць фантаны,Апусцелі паркі,Не засталося нават ліхтароў,I толькі водзяць мопсы i аўчаркіНа павадках сваіх гаспадароў.Трава някошаная стыне,Іскрыцца павуціна на галлі,На пачарнелым бэзе i язмінеПасядуць хутка першыя гілі.Яшчэ шуміць апалая лістотаI з кожным ранкам пахне саладзей,Азімак-дуб не скінуў пазалотуI журыцца, што — менш i менш людзей,Што многія датлелі, як агаркі...Пусцеюць душы, i пусцеюць паркі.12/ V1-93
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги