РавесніцаДавай i памаўчым i пасумуем,Дап'ём апошняе віно,I ўсё, што не збылося, падсумуем,I ўсё, што ў вечнасць канула даўно.Успомнім, чым былі, якімі сталі,Прыкінем, колькі нам яшчэ прайсціБез лозунгаў i «гартавання сталі»,Што нас вялі аслеплых па жыцці.Не па евангеллі, не па карануВучылі нас дабру i дабраце,I кожны нізавошта пакараныПаверыў, што да волі дабрыдзе.I дабрылі. Стаміліся, i годзе,Гасподзь, грахі бязгрэшным адпусціНа рубяжы наступнага стагоддзя,Хоць да яго наўрад ці нам дайсці.Без крыўдаў, скаргаў i без злосціГатоў я абавязкі ўсе злажыць,На юных паглядзець i пазайздросціць,Што ім наканавана доўга жыць,Магчыма, ў радасці i поўнай згодзеЗа перавалам новага стагоддзя.ПакаяннеТабе i мнеДарагая! Ну, вось мы з табой i сівыя,Дачакаліся ўнукаў, а шчасця чакаем дарма.За акном то дажджы, то завея завые,То пастукае ў дзверы сівая зіма.Мы з табою былі пад захмараным небам,Нам здавалася — шчасця з гарчынкай стае,Як настылае пайкі казённага хлеба,Як усмешкі, як горкай слязінкі твае.Мы чакалі сустрэч, але толькі разлукіЧарадою адна за другою ішлі.Сэрца сэрца шукала, а кволыя рукіНечакана настылыя рукі знайшлі.Маладосць нечакана ўваходзіла ў сталасць,I з паўслова душа разумела душу.На апошнім вітку нам чагось не ставала...Я i суд над сабой i расправу вяршу,I караю сябе за пралікі i стратыI за тое, што ў многім адзін вінаваты.Нас калісьці лічылі шчаслівымі ў свеце:Гасцявалі ў сяброў i збіраліся ў нас.Мы любілі дзяцей, шанавалі нас дзеці,A з гадамі i гэты агеньчык пагас.На апошняй вярсце, на апошнім парозеСэрца сэрцу патрэбна, рука —саслабелай руцэ,Каб у згодзе прайсці, што яшчэ засталося,Покуль знікнем бясследна ў бяздоннай рацэ.Ты прыйшла на зямлю пад Каляднаю зоркай.Я цябе не збярог. Нас не мілуе лес.Як цяпер ні балюча, ні цяжка, ні горка,Ты ўсё церпіш адна i маўчыш, як Хрыстос.Дай Табе, Усявышні, хоць трошачкі шчасця,Без трывог,і пакут, i бяссонных начэй,Каб яшчэ пратрымацца, каб разам не ўпасці,Покуль дзецям i ўнукам не стане лягчэй.Божа, дай табе сілы да новага веку,Як святому няскоранаму Чалавеку.6/І—94ДалёкаеО, Божа мой, які я быў шчаслівы,Калі усё наперадзе было,Калі за хатай даспявалі слівыI маладзік пасерабрыў сяло.Хадзіў адзін я палявою сцежкай,I пырскалі расою каласы,Былі надзеі, радасці, i ўсмешкі,I любыя з маленства галасы.Цяпер усё далёкае ў мінулымСплыло паводкай веснавой вады,I толькі часам азавецца гуламНеспадзяванае бяды.З трывогай кожны ранак сустракаюI сам не ведаю, чаго чакаю.8—9/1—94
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги