СтратыСтаю на ростанях дарогI сам сябе не вінавачу,Што анічога не збярог,A толькі траціў, толькі трачу.Я мог бы Млечны Шлях аддацьЗа безымянную камету,Але ён толькі ледзь відацьУ верасні, на сконе лета.Ніводнай страты не знайду,Удары сыплюцца за ударам,I толькі гopa i бядуНіхто не возьме нават дарам.I дзень i надвячорак згас,Іду з прызнаннямі да Валі,Што пераплачваў кожны разI нават рэшты не давалі.Мая i не мая вінаСабе самому вочы коле...Прызнанне ёй не навіна,Бяда — не папракне ніколі.14/Х—92ДвайнікНе ведаю, куды ён раптам знік.Я зноў адзін, але блукае дзесьціСамотны i зажураны двайнік.I пачынае калаціць i трэсці.Становіцца амаль бязважкім целаУ заінелай снежаньскай цішы,Здаецца, што кудысьці адляцелаЧасцінка неспакойнае душы.I... пустата. Угледзеўся ў прадонне,Павольна вочы засцілае змрок,Але крывінкі стукаюцца ў скроні,За зоркай зорка асвятліла змрок.Я тут яшчэ. Не верыце — праверце,I кожнаю хвілінай даражу,Бо нечакана не магу памерці,Пакуль усё, чым жыў, не раскажу,Пра мары i святыя летуценні,Якім на цёмных сцежках страціў лік.Пульсуе сэрца, i празрыстым ценемВяртаецца самотны мой двайнік.Мы неразлучныя, мы зноўку разам,Бывае,боль, то радасць апячэ,I рана думаць над апошнім сказам,I ставіць кропку не хачу яшчэ.21/XI—92* * *Мае апошняе каханнеНе ява — толькі успамін,То з'явіцца чароўнай зданню,То знікне... Я ізноў адзін.Гляджу самотны на змярканніУ заінелае акно,I тое першае каханнеЗ апошнім адышло даўно.Імёны ўспомню, i абліччы,I салаўіную вясну.Каханых з далечы паклічу,Жывых i мёртвых памяну.8/1—93Таемны гукСягоння мне так горка i так млосна,Перад вачыма ўвесь сусвет плыве,I не сціхае доўгі гук галосныУ стомленай ссівелай галаве.Няма ратунку ні ў гасцях, ні дома:То выкаўзне пяро, то шклянка з рук,То ходзіць побач нехта невядомы,I не сціхае той злавесны гук.Ён то звініць, то раптам замірае,То набірае сілу на ляту.Здаецца, з апраметнай, а не з раюДаходзіць шматгалосае «Р-а-а-ту-й!»Жалобны гук за свечкай тушыць свечкуI шаргаціць да рання па сцяне:Святло i змрок ніяк не скончаць спрэчку,Таму так млосна i трывожна мне.24/XI—92