* * *Калі ў буйных зорах бачу небаI ў шызай хмарцы — тонкі маладзік,Я думаю — пажыць хоць трохі трэба,Пакуль у зрэнках гэты свет не знік,Парадавацца веснавой дажджынцыI дню, што з кожнай раніцай даўжэй,Драбочку солi i сухой скарынцы,Што з кожным тыднем даражэй,Сачыць за легкакрылай аблачынкай,За зоркай, што над полем узышла,Залюбавацца тоненькай дзяўчынкай,Што выплыла з дажджынак i святлаI раптам знікла у світальным дыме,I не даклікацца яе, i не спыніць,Яна надоўга мой спакой адымеМелодыяй, што ўсё жыццё звініцьI славіць прыгажосць зямлі i неба,Дзявочую красу i чысціню...Я думаю, пажыць хоць трохі трэба,Каб пакланіцца заўтрашняму дню.3/1—93РостаньАпошні дзень. A заўтра развітанне.Наўрад ці завітаю зноў сюды.Прайдуся роснай сцежкаю уранні,A ў поўдзень знікнуць i мае сляды.Не толькі тут. Растануць непрыкметна,Нібыта ix ніколі не былоУ тым «раі», што стаўся апраметнай,Што шчасце абяцаў, a сеяў зло.Я ўсё прайшоў, чысцілішча i пеклаПад пурпуровай зоркаю маёй,Я радасці шукаў, а сцюжа секла,I рагатаў крумкач над галавой.Я ўсё на развітанне прыгадаю,Бо назаўсёды Іслач пакідаю.25/V—93* * *Я так стаміўся доўга жыцьБез радасцей i захаплення,У пекле дзень i ноч кружыць,Цярпець, не трацячы сумлення.Я ў пастку сам сябе загнаў.Таму пакутую начамі,Бо сам сябе не пажагнаўЯ перад боскімі вачамі.А нехта пазайздросціў мне,Наважыўся стаптаць i збэсціць,Бо ведаў — ледзь душу кране,I ў пекла здолее завесці.Баліць душа, але маўчыць,Трываю, каб не збіцца з тропу,Дзіўлюся, хто мог прывучыцьЛюдзей да злосці i паклёпу.Ад злосці ў свеце льецца кроў,Ад злосці заінелі краты,Злосць гнала родных i сяброўУ Бабій Яр i ў Курапаты.Дайсці б у Віфліем ці ў Мекку,Дапасці б да свяшчэнных рэк,Каб непадкупным чалавекамСтаў незалежны Чалавек.8/ІІ—93Маці БагданаЮлі АндрусішынайЯ кленчу перад мудрай маці,Бо слухаў, быццам на імшы,На самым урачыстым свяцеДзівоснай песеннай душыНам Богам данага Багдана,А ён за ўсё нам даражэй,Бо, можа, хоць за акіянамЁн наша слова зберажэ.7/Х—89