* * *Загарэлася першая зорка,А за ёю другая мігціць,Мабыць, выбух апошняга коркаНе да стол i, да зор даляціць,I астатні глыток аква-вітыНа сваім раздарожжы глыну.Азірнуся. З пакутамі — квіты,Што заўсёды гарчэй палыну.Я стаміўся ад дум да знямогі,Накалоўся калючым асцём,I знікаюць у бездань дарогі,Што чамусьці завуцца жыццём.24/ІХ—93ДзеньЗнікае на змярканні цень,I сонца ўжо за небасхілам,Я родным, дарагім i мілымСкажу i заўтра: «Добры дзень!»Яшчэ не ведаю, што ён мне прынясеХвіліну радасці,ці доўгія пакуты,Ці кроплю мёду, ці глыток атруты,Ці перакрэсліць хваляванні ўсе.А можа, нехта шчыра усміхнеццаI незнаёмы скажа: «Добры дзень»,I слова, быццам сонечны прамень,Сагрэе i да сэрца дакранецца.Як добра, што стары i маладзёнНе ведае сваіх апошніх дзён.19/ VI — 93Памяці ненапісаных вершаўЯ вас тады не напісаў,Калі вы стукаліся ў скроні,I з сэрца іскры выкрасаўУ вечным д'ябальскім палоне.Укормленыя гайдукіЗа праўду горкую каралі,I з намі шчырыя радкіНа лютай сцюжы дагаралі.А мог жа нечаканы вершЗагоіць боль чужое раны.А ix было ўсё менш i менш,I кожны лепшы — пахаваны.Там сосны выраслі даўноI братнія датлелі косці,I нават знаку не відноТае далёкай маладосці.Заканчваю апошнія віткі,Каб не ўглядацца больш у высі.Шкада, што,мабыць, лепшыя радкіНа незваротных сцежках засталіся.21/V—93* * *Дагарае леташняе лісце,Коцікі набраклі на вярбе,Я чакаю ў змроку, як калісьці,I не дачакаюся цябе.Ведаю — не прыйдзеш, а чакаю,Можа, лёгкім ценем прамільгнеш,Светлая, як ветразь, трапяткая,Дзе ж ты так забавілася, дзе ж?Нават наша хвоя пачарнела,Дзе ад стомы трапяталі мы.Колькі ж гэта летаў праляцелаАд тае вясны i ад зімы?Не расчараванне разлучыла,Бо не забываў i не забыць,I бяда дасюль не развучылаВерыць, спадзявацца i любіць.Ты ў блакітным ранішнім тумане,У карунках зорнага святла,Недасяжнай, незваротнай зданнюЗ маладосці ў старасць праплыла.Я, дзівак, твайго шукаю следуНа пачатку кожнае вясныI прыходжу, каб ніхто не ведаў,Да ўчарнелай нашае сасны.16—17/IV—92Нязводны больЦікаўны, я цябе прашу, —Не трэба задаваць пытанніПра нашы познія спатканні,Пра спапялелую душу.Бо ты i плямкі не заўважыш.Не пасыпай на раны соль,Бо ёсць такі на свеце боль,З якім i ў дамавіну ляжаш.I толькі не лічы вінойМае зацятае маўчанне,Бо водар позняга спатканняАдыдзе назаўжды ca мной.Калі i сэрца ў змроку анямее,Салодкі боль ніхто не зразумее.17/VI—93
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги