Доўгачаканыя лістыГ. Дакальскай i М. ПашкевічуЗ далёкай Каліфорніі лістыІдуць, нібы з другой планеты,Як граматкі на скрутках берастыЦі як сняжынкі з лютага да лета,I растаюць. А там мае сябрыЗапальваюць у памяць родных свечкі,Прыгадваюць палескія барыI смуткам затуманеныя рэчкі.Шуміць па лісці першы спорны дождж,Плыве за аблачынкай аблачынка,Бягуць з маленства ў сталасць басаножХлапчук i прамяністая дзяўчынка.Ix напаткаў нялітасцівы лёсI разлучыў з радзімай нечакана,I засталіся любыя да слёзБары i рэчкі аж за акіянам.У Санта-Моніка вясновыя вятрыШумяць i ціха стукаюцца ў шыбы,Там журацца маёй вясны сябрыI ўспамінаюць родныя сялібы.Прахопяцца апоўначы ў цішы,I сэрца засмылелае падкажа:«Мальберт чакае. Ўспомні i пішыПалескія вясновыя пейзажы».Ад сэрца к сэрцу цягнуцца мастыПраз акіян да дзедаўскага краю...З далёкай Каліфорніі лістыЗаўсёды як Вялікадня чакаю.19/Х—92Сум па морыМне снілася мора, якога не ўбачу:Адно i другое ужо за мяжой.Вярзлося, што я ў Кактэбелі рыбачу,А Рыжскае ўзмор'е укрыта імжой.Чыркаюць крыламі чуйныя чайкіЗялёнае хвалі сівы грабянец,Як сцягі расквечвання, сушацца майкі,Пад ветрам шумяць і палын, і званец.Спявае прасмолены ветрам салёнымУ потнай цяльняшцы ссівелы матрос,На баржы глухім азываецца звонамІржавы ланцуг і прамаслены трос.Мне мора, прапахлае ёдам i соллю,Да раніцы сніцца за шызай імжой.Яго я, напэўна, не ўбачу ніколіЗа дзіўнаю i непатрэбнай мяжой.4/1—93* * *Яшчэ б адну вясну сустрэцьІ дачакацца лістападу,Пасля як жоўты ліст датлецьНа апусцелых сцежках саду,Дзе ўсё дачасна адцвіло,Сухое дагарэла голле,Успомніць тое, што былоI ўжо не вернецца ніколі.Яшчэ б прайсціся басаножПа лотаці i пыльным шляху,Пачуць, як барабаніць дожджДа рання па замшэлым даху,Усё пабачыць да драбніц, —Каля крынічкі вербалозы,Што над вадой схілілі ніцРасплеценыя ветрам косы.О, як ні цяжка, Божа мой,З жыццём i светам расставацца.Будзь літасцівыi зімойДазволь i мне палюбавацца.21/XI—92СэрцаДзіўлюся сам, чаму дасюль не сталаI стукае васьмідзесяты год?Калі б было з найлепшага металу,Не вытрывала б столькі перашкод.Дзіўлюся — ў безнадзейным станеЯно трывожыцца пра нечыю бяду.Яно аднойчы нечакана стане,I не адчую сам, як упаду.У нашы дні такое можа стацца,Што не паспею нават развітацца,Зашэрхне на павеках тонкі лёдУ нейкі дзень, гадзіну, нейкі год.Сам ведаю, пражыта i не мала,Бо нашы сэрцы трывалей металу,Ix гартавалі з самых першых дзён,Таму на свеце да ўсяго жадзён.4/111—93