* * *На шыбах — белыя лілеіЗ крышталю выразаў мароз.Ад захаплення я нямеюI захапляюся да слёз.Мне мроіцца далёкі бераг:Дрыжаць лілеі на вадзе.Блукаю я ў туманах шэрых,А любая ўсё не ідзе.Як ні гукаў — не дагукаўся.Здалася прывідам яна.Гляджу туды, дзе ашукаўся,Праз шыбы цёмнага акна.22-2З/41—94Сцюдзёная ночТуманны вечар.I карункі снегуНа вербах i на чырвані рабінМне нагадалі даўнюю кунегуI шчасце першых радасных хвілін.Як на марозе палымнелі губы,Твая дрыжала у маёй рука,I мне здалося —нехта шэпча «любы»На беразе застылага стаўка.Такая цішыня на белым свеце,Іскрацца срэбрам чыстыя снягі,На вербах долу пазвісала веццеАд шэрані i ціхае тугі.Пасля твае таемныя іскрынкіУ цёплым змроку мне былі відны,Гадзіны праляталі, як хвілінкі,I без твае,i без мае віны.A досвітак прарочыў развітанне,Снег зараўняў вячэрнія сляды,Мы не маглі паверыць, што расстаннеРазлучыць нас са шчасцем назаўжды.Дзе ты цяпер?Зірні ў сівыя высі,Каб толькі зорку нашую знайсці.Не знойдзем, хоць апоўначы прыснісяАпошні раз у блытаным жыцці.4/XІІ—93На ПцічыГляджу на месяц i дзіўлюсяI тут, i ў дальняй старане,З маленства на яго малюся,Што ён глядзіць i на мяне.Свяціў ён яснымі начаміI затуманены імжой,Твая лажбінка між плячаміМне болей не была чужой.Спаўзла блакітная сукенка,Твой цень гайдаўся на вадзе,Дзве зорачкі дрыжалі ў зрэнкахI дзве сунічынкі грудзей.Мы кінуліся ў вір глыбокіПад затуманенай вярбой.Плылі i зоркі, i аблокіI над табой, i пад табой.У хісткі месяц ты нырнула,I ён расплыўся па рацэ,Вясёлка сіняя мільгнула,Хвасталі пырскі па шчацэ.Па водмелі i росным лугамЯ за табою, як сляпы,Ішоў, адным з'яднаным кругам,Да першай свежае капы.І/І—94Белы бэзКалі чакаў цябе я ў змроку,Расцвіў у садзе белы бэз,На кожным я спыняўся кроку,Пакуль праз плот не пералез.Спалоханы i абраселы,Загледзеўся я праз акно,Зачараваны i нясмелы,I закаханы так даўно.Праз цюлевую афіранкуУбачыў чуб, пагон i кант,Як недаступную каханкуАдважна лашчыў лейтэнант.А я баяўся дакрануццаI да рукі i да спіны...Цяпер яны з мяне смяюцца,Што быў нясмелы i дурны.А я яшчэ не траціў веры,Што даражэй за ўсіх яна,Пакуль не ўбачыў, што ў кватэрыСвятло патухла давідна.24//Х—92