Лісты без адрасаЯ ўсё яшчэ пішу лістыМне не вядомым адрасатамI ўзводжу хісткія масты.Між буднямі i тлумным святам.Я ўсё ж пішу, бо не магу маўчаць,Каб гаварыць зусім не развучыцца,Хоць часта не ўяўляю, як пачацьI чым мае пасланне завяршыцца.Я ні пісаць, ні думаць не магу.Мінае ноч. За вокнамі світае.Магчыма, нехта i маю тугуЦі радасць выпадкова прачытае.Мяне не вабяць званні, ні пасада,Бо ўсё жыццё шукаю адрасата.19/VI—93Вячэрняя малітваДа поўначы, укленчыўшы, хрышчуся,У неба, у зорак i ў Бога малюДаць волю i долю маёй Беларусі,Вярнуць нашу мову, душу i зямлю.Даўно мы знямелі, аглухлі, аслеплі,Зайшоўся ад болю i голас, i зык,Нас прыхадні гналі пад кулі i ў петліI вырвалі ў нашага Бога язык.А Бог уваскрос, i жывы, i нязводны,Распяты не раз без адходнай імшы,У памяці нашай, у долі народнай,У кожнай жывой акрыялай душы.Зацятыя прыхадні енку не чуюць,Бо ведаюць толькі: «крышы» i «карай»!Пагардай i лютай знявагай лінчуюцьI мараць пра «Северо-Западный край».Яго нашы продкі i мы паспыталі,Але не здаліся пякельнай бядзе:Прарока нам Бог дараваў на Купалле,Каб ён запытаўся: «А хто там ідзе?!»О, Божа магутны, малю i малюся:Спрадвечныя нашы пакуты згадай,Хоць ты заступіся за лёс БеларусіI згінуць не дай.30/ VI—3 /VII—92* * *Іду дарогай без звароту,Над прорваю, на самы край,I ўжо віднеюцца варотыУ пашчу пекла, а не ў рай.Ніколі раю я не бачыў,Hi ў родным, ні ў чужым краі,Бо на зямлі так мала значыў,Тырчаў, як тычка на буі.Мяне ламалі i крышыліУ сцюжу лютыя вятры,I нумар на спіну прышыліМайго жыцця гаспадары.Хто ж гэты знак пякельны здыме?Мне ж не сплаціў ніхто даўгі,I я з Радзімаю любімайПрайшоў пякельныя кругі.Хоць ты, Гасподзь, не пакарайI пакажы здалёку рай.Хвіліна развітанняКахала ты мяне ці не кахала,Не разумеў я ўсё жыццё,Ты ласкаю душу закалыхала,А вочы засцілала забыццёЎсяго, што адцвіло на раздарожжы,Што знікла за асенняю смугой,I за сібірскай колкай агароджайЗдавалася ты самай дарагой,Бо верыла ў будучае шчасце,А шчасце — не расстацца у жыцці,i гора, i наступныя няшчасціАдолець, абмінуць i абысці.Не абышлі, не абмінулі гора,Яно паўзе за намі, быццам сліж,Закрэсліла, што радавала ўчора,На плечы наваліўшы цяжкі крыж,Увесь у стрэмках, на вятрах настылы,I нам з табой у поцемках густых,Відаць, без паратунку да магілыЯго данесці суджана ўдваіх.Не дачакацца яснага світання.Я ўсё, што лесам суджана, сцярплю,I ў горкую хвіліну развітанняПрашэпчуць вусны: «Я цябе люблю».5/IV—92