* * *Твае далоні пахнуць першым снегам,A познімі антонаўкамі — снег.Над цішынёю нечаканым рэхамЗвініць i коціцца дзявочы смех,Што заблудзіўся ў зорнай ночыЗа ціхаю застылаю ракойI радасць бесклапотную прарочыцьI першага кахання неспакой.Па-стой... Паслухаем i пазайздросцім,Пакуль праменьчык радасці не згасБяздумнай i вясёлай маладосці,Якая больш не вернецца да нас.16/XI—92Завялыя рамонкіЧаго ў нас толькі не было?Былі i слёзы, i ўсмешкі.Даўно снягамі замялоТвае сляды i нашы сцежкі.Куды б ні кідаў горкі лёс,Як ні караў па поўнай мерцы,Ад патаемных нашых слёзРубцы не загаіць у сэрцы.Ты ix хавала ад мяне,Маліўся я ў таежных нетрахI спадзяваўся, што мінеБоль на апошніх кіламетрах.Не, не мінула, не прайшла:Гады як здані праляцелі,I не відно дасюль святлаЎ канцы жалобнае тунелі.Свайго гнязда мы не звілі,Рамонкі нашыя завялі,I мы з табою не жылі,A толькі доўга існавалі.З/Х—92Светлы смутакСкуголіць вецер па завуголлю,У шыбы хвошча бясконцы дождж,Датлела ў печы даўно вуголле,А ты мой смутак не патрывож.У хаце пуста. Слязіцца свечка,Нікога побач даўно няма,I толькі чутна, што недалечкаНа раздарожжы звініць зіма.Сняжынкі лягуць на першапутак,Засцелюць Нёман, i Пціч, i Сож,А ты здалёку мой светлы смутакХалодным словам не патрывож.11/IX—91Вершы ў снеТак лёгка складаліся вершы i ў сне:Звінелі радкі, апяраліся рыфмы,Буслы прыляталі насустрач вясне,На золку віталі i славілі ix мы.Пасля навальніца над намі гула,Маланкі спляталі блакітныя ўзоры,А бусел паволі ляцеў, i з крылаСцякалі крывінкі, як раннія зоры.Ад страху тулілася ты да мяне,Гулі ясакары, гайдалася глеба.Пыталася ты, калі нас абмінеБяда i ўратуюць i людзі, i неба.Цябе не ўтрымаў. Ты растала, як цень,Буслы адляцелі, забыліся словы,За крыжам акна распагодзіўся дзень,Блакітна-ружовы, зялёна-вясновы.На чыстай старонцы пачаты радок,Што мне журавы i маланкі прынеслі.Хапаю паветра гаючы глыток,Пішу, углядаюся, крэслю i крэслю.ШлюбЯе, як ляльку, нёс у клубI аж трымцеў увесь ты.Ты не ішоў, ляцеў пад шлюбАд дотыку нявесты.Міналі тыдні i гады,Былі, як будні, святы.Забыўся ты, што маладыЎ нялёгкім чыне таты.Далёка першая вясна,Няма як маладзіцца,I заблішчала сівізнаНа скронях маладзіцы.Бацькоў сыны перараслі,Не рвуцца да сталіцы,Каханых па сабе знайшлі, —Прыйшла пара жаніцца.Пасля вяселля прывяліСыны дамоў нявестак.Паўхаты тыя заняліДзеля сябе i дзетак.Каторы год у хаце — чад,Што нават гінуць мухі...I дзіўна, як растуць з дзяўчатЗлавесныя свякрухі.7/ІV—92