Чаромхавы чадЯк пахнуць травы пад дажджомI яблыні пад навальніцай,А нам з табою пад плашчомВясна чаромхавая сніцца.Мы ўспомнілі ўдваіх адно,Як сэрцы горача трымцелі,I мы з аблокаў, як на дно,Пад шаты райскія зляцелі.Я верыў, ты — навек мая,I ні адна на свеце сілаБольш не разлучыць, i змяяНас нечакана спакусіла.Мінула шчасце так даўно,Прайшлі дажджы i навальніцы,А мне, як хмельнае віно,Вясна чаромхавая сніцца.26/V—92Уверцюра дваццатага стагоддзяМне дваццаць год.Табе аж дваццаць пяць.А нам не развітацца да паўночы.Суседзі за сцяной салодка спяць,А ў нас дваіх гараць да рання вочы.Мы ў змроку.Не запальваем святла,Адно гаворым, думаем другое.Завея столькі снегу намялаI вокны пазавешвала смугою.Ты тулішся бліжэй, усё бліжэй,Гаворыш пра чаканыя сустрэчы.А мне за ўсё здаецца даражэйТвой тонкі стан i ў залацінках плечы.Ужо ў руцэ дрыжыць твая рука,Да вуснаў вусны прагнуць дакрануцца,I толькі паўхвіліны да рыўка,Каб у маіх абдымках апынуццаЛедзь-ледзь чуваць, як музыка гучыцьТо набліжаецца мелодыя, то гінеНас да адзінства можа далучыцьХіба што уверцюра ПаганініСціхае музыка, i вецер сціх,А наша не канчаецца спатканне,I вузкая канапка на дваіхДала прытулак да світання.Я не забыў, як сцежкі замяло,Але ў якім, не ўспомню, годзеЗнарок мы не запальвалі святло...Усё ж было дваццатае стагоддзе.26/VI—92Сувой жыццяЯўгеніі ПфляўмбаўмТакім натхнёным, юным i прыгожымНаканаваны быў шчаслівы лёс,Шляхі без ростаняў i раздарожжаў,Без смутку, без адчаю i без слёз.Разгортвалі i Вы на ўзлёце крылыЧысцейшай галубінае красы,I зачароўвалі пяшчотнай сілайДзявочыя, як песня, галасы.Натхнёна Жэня, Зіна i Наташа[1]Спявалі дзеля шчасця i святла,Але ў злавесны век атруты чашаІх напаткала i не абышла.Дарогі разышліся назаўсёды,Сарваліся i змоўклі галасы.Нягоды напаўзалі на нягоды,Як майскі снег, як град, як маразы.А Вы не страцілі лірычнай лірыHi ў горы, ні ў адчаі, ні ў тузе,Яна была ратункам у СібірыI пуцяводнай зоркаю ў тайзе.Яе збівалі лютыя бураныI каты распіналі на крыжы,Але i ў горы гоіліся раны,Бяда не стала пусткаю душы.Як прывіды, прыходзяць успаміны,Імёны i жывых i нежывых.Пад ветразем натхнення[2] Вы павінныСпяваць i хвалявацца i за ix.Расстаўшыся з далёкай маладосцю,Ў шчаслівыя хвіліны забыццяІду зачараваны, як у госці,I развінаю Ваш «Сувой жыцця».
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги