Воля словаКіруючыя мудрыя галовы,Што разбурылі лад стары,Далі нібыта волю слову, —Пішы, спявай i гаварыУсё, што дужа набалела,Калі баяўся стукача,Цяпер усё, што хочаш, смелаСячы, як шабляю, з пляча.Пішы, крычы, а хто пачуе?А вершы раздавай дарма,Ix болей цэнзар не лінчуе,Яго нібыта i няма.I лютай не чутно пагрозы,Што аптымізму не стае,Але цяпер паэзіі i прозыАмаль ніхто не выдае:Няма ні фарбы, ні паперы,I ты — ні гаспадар, ні госць,Усе зачыненыя дзверы.A ўсё ж, ці «воля слова» ёсць?19/IV—93МанкуртызацыяЗацыкленыя русафілыЗ-пад Клецка i з-пад КапыляСтараюцца з апошняй сілы,Каб беларуская зямляАглухла зноў i анямела,Каб зноў імперыю стварыць,Каб нават маці не умелаПа-свойму пець i гаварыць.Ад Воршы i да МаларытыЯны ва ўсе званы звіняць,Каб утрымацца ля карыта,A ў нас апошняе адняць, —Вытокі i асноў аснову,Каб кожны помніць перастаўСваю адроджаную мовуI найхутчэй манкуртам стаў.29/ VI1—93ПамалісяТабе пашанцавала, друг мой Хума,Што не дажыў да гібелі Сухума,Што не заплакаў, дзе быў матчын дом,Цяпер вайна, гамора i садом,I попел там, і горы друзу,Знішчае злосць любоў, дабро і музуСумленных сэрцаў i натхнёных душ,Калі пілі абхазец i інгушЗ бычынага захмеленага рога,Збіраючыся ў дальнюю дарогу,Калі не меч, а келіх паднімалі,Грузінскія паэты абдымаліФазіля Іскандэра i БагратаI запрашалі да сябе, як брата.Але прашылася змяёю здрада,Зрабіўшы з хлопчыка салдата,Забойцу і ахвяру адначасна,I кожны з ix пакутнік i няшчасныРуйнуе храмы, помнікі, палацы --Шэдэўры таленту i працыУ Афоне, Гагры i ў Тбілісі...Народ, адумайся, укленчы i маліся,Маліся, каб вярнуў вам Бог сумленне,Збярог за пакаленнем пакаленне.Душа баліць i ад бяды нямее:За што вайна?— Ніхто не разумее.Неверагодна! Тысячы сяброўГлядзяць спакойна, як ліецца кроўУ ачмурэнні дзікім i шалёным,Што стала мора Чорнае Чырвоным,Няўжо ні міру, ні дабра не будзе,Пакуль людзьмі усё ж не стануць людзі?Мой незабыўны друг, вясёлы Хума,Ужо амаль няма твайго Сухума,Ужо датлелі пальмы на бульвары,Усюды слёзы, кроў i дыму хмары.Не зразумець, чаго забойцам мала.Няўжо распялі i твайго Джамала?А я хачу замест жаночых слёзУбачыць гронкі вінаградных лоз.Дай Божа мне яшчэ хоць трохі сілыУбачыць край квітнеючы i мілы,Магноліі, у белых шапках горы,I Цішыню, i штыль на сінім моры.21—22/IX—93
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги