Дарэмны крыкГлухія не чуюць ні плачу, ні енку,Хоць рвіся, хоць бі галавою аб сценку,Глухія маўчаць i маўчаць,Глухія смяюцца, што ў некага беды,Што на хаўтуры збіраюць суседу,Моляць глухога паставіць пячаць,А ён намякне, што дарэмна не ставіць,Што трэба аддзячыць яго i уславіць.Бо ён, толькі ён дабрадзей,Заўсёды старанны, увішны i мілы,Будуе радні i таварышам вілы,А значыць, жыве для людзей.Выходзіць, дарэмна i марна крычу я:Ён толькі смяецца i енку не чуе,Не чуць i не бачыць зручней.Відаць, ад знямогі i зморыНе чуюць ні суддзі, ні пракуроры.Крычаць ужо нельга гучней.Я ведаю гэта i ўсё ж не маўчу,Хоць i дарэмна ад болю крычу.Магчыма, наш крык дапаможа...Пачуй нас i злітуйся, Божа!2/1—94БядаГарлапаны — поп-музыкі,Кожны, мабыць, без'языкі,Што іграеш, што чаўпеш,Што крычыш — не разбярэш.Кожны з грывай, з барадойСтаў агульнаю бядой.У цыліндрах, драных «шкарах»Гвалцяць струны на гітарах,Крутарогі, як баран,Байбус лупіць барабан.Разам дабіваюць слыхСамых чуйных i глухіх.Мноства ix, доўгавалосых,Бессаромных, брудных, босых,Выпаўзае ў змрочны час,Гарлапанаў безгалосых,Каб дурыць бязбожна нас.Пад ix грукат, як вар'яты,Скачуць хлопцы i дзяўчаты.Часта ў ход ідуць нажы...Госпадзі, дапамажы!17/XII—93Мой народЦярплівы i трывушчы мой народ, —Пакутнік з веку ў век i з году ў год.Праз рэвалюцыі з вайны i да вайныНясеш свой крыж без жаднае віны.А я — пясчынка гэтае зямлі,Дзе пот i кроў ліюць, як i лілі,Hi шчасця не пабачыўшы, ні згоды,I толькі крыж нясуць цярплівыя народы.А хто ж той Юда ці Пілат?Сусед, зайздроснік, часам кроўны брат,Што заганяў іржавыя цвікіЎ далоні правае i левае рукі.А каб не чулі енк i крык,ён асляпіў i ўкараціў язык,A продкі мову зберагчы умеліI слова кожнае душою разумелі,І нам, нашчадкам, з той пары не новаМатчына хвалюючая мова.Што згіне мова, здраднікам не верце.Мы не дадзім ніколі ёй памерці.У сэрцы, у душы i ў роднай хацеЯна мае адзінае багацце.Калі ў дарогу назаўжды збяруся,Ўздыхну апошні раз па Беларусі,Халодная сляза спаўзе з шчакі,A Беларусі жыць і.жыць вякі.29—30/XІІ—30
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги