МаціТы не знала спачыну,Бо карміла паўсвету,Не выпроствала спінуHi зімою, ні летам:Ўсё рабіла з ахвотай,Не зважала на змены,I з пякельнай работайДзень канчаўся імгненна.Дратавалі калісьціПрацаднём i прыгонам,Калацілася лісцемТы ў таварных вагонах,Скарб палілі агнёмНе аднойчы, не тройчы,Ты ж ні ноччу, ні днёмНе заплюшчвала вочы:Серп зубіла,Kacy адкляпала уранні,I рабіла, рабілаАд зары да змяркання.На жніве, на сяўбеДбала: хлеба прыбудзе,Каб было i сабе,I нашчадкам, i людзям.Змрок акутаў не у час:Апускаюцца рукі,Жар у сэрцы пагас,Разляцеліся ўнукі.Ты адна i аднаI на полі, i ў хаце,Ад відна да цямнаБеларуская маціЗасталася асновайНашых дум, нашай песні,З беражонаю мовайНаш народ уваскрэсне.Можа, век прабяжыць,Калі-небудзь на свяцеБудзе пець, будзе жыцьБеларусь — мая маці.4/ІІІ—93ПытанніЯк мы жылі? I ці жылі мы?Дзеля чаго? Дзеля каго?Камандавалі Юзікі i КлімыI распіналі ўсіх да аднаго.Цягалі мы іржавыя вярыгі,Нас ланцугі апутвалі заўжды,Ды i цяпер палітыкі-расстрыгіНас гоняць ад бяды i да бяды.Калі ж нарэшце вернуцца парадкіНа нашай пакалечанай зямлі?Калі не мы, дай Божа каб нашчадкіПа-людску ў родным доме зажылі.18/XII—93Трывога трывогЦі гэта праўда, ці трызня, ці сон?Знікаюць за надзеямі надзеі,З вар'яцкім нашым часам ва ўнісон,Здаецца, я патрохі вар'яцею.Не ведаю, куды i як ісці:За небасхілам дым i шал крывавы,I дзеці ўжо не мараць аб жыцці,Аб гонары, аб подзвігах i славе.Падмурак пакрышыўся i дрыжыць,Хрышчуся я ў адчаі на ікону,Каб толькі дапакутаваць, дажыцьЗ душою незаплямленай да скону.Вылазяць прывіды і, як раней, ілгуцьЖывыя i з адноўленых партрэтаў,Ix паслядоўнікі старанна берагуцьДля ўласных «найвышэйшых» мэтаў.Трывога за трывогаю расце,Таму што дзікі «артадокс» люцее.Наўрад ці давядзецца жыць прасцей,Калі усё навокал вар'яцее.29/XI—92Гараць лясыГараць лясы...Як помнікі пасталіЎчарнелыя яловыя ствалы,На гронкі спапялелыя канвалійСцякаюць кропелькі гарачае смалы.Дыміцца мох i курчыцца чарнічнік,Мурашнік дагарае каля пня,Бярэзінка, нібы трывожны клічнік,Спрабуе i не вырвецца з агня.Усё жывое гіне ўвачавідкі,Знікае незваротнае дарма.Няма злачынству літасці i скідкі,I толькі... вінаватага няма.Жывую прыгажосць на глум, i здзек,I на пагібель кінуў чалавек.27/V—93