ЖывучыяЯны не разумеюць нават жартаў,Яны не паміраюць ад інфарктаў,Ніколі ix не мучыла сумленне,Яны ж з таго, стальнога, пакалення,Калі «вопросы» вырашалі крута,З пяра i з вуснаў пырскала атрута,Яны дагэтуль пазіраюць тупа,Здаровыя i тоўстыя, як ступа,Упартыя, нястомныя на словах,Ідуць да мэты па чужых галовах.Калі ж каторы выстаяць не зможа,Яму другі i трэці дапаможа«Служыць аддана» паслухмяным масам,Жабрацкім кіраваць рабочым класам.З ix кожны ўвішны, далікатны моднік,Ліслівы звонку, а знутры — нягоднік.17—21/XІ—92Атрутнае джалаСумна без ворагаў жыць на зямлі,Паклёпнік патрэбен таксама,Без ix бы ніколі набраць не змагліСтолькі статыстаў крывавае драмы.Паклёпнікі надта жывучы народ,Без ix аблянуюцца каты,Бо шэпчуць i сыкаюць без перашкод:«I гэты, i той вінаваты».Гэта засвоіў адважны Эзоп,Калі i яго нізавошта каралі,Атрутаю пырскалі ў вочы i ў лобПаклёпнікаў доўгія джалы.За грыўню, за грош чалавека прадацьДля ix найвялікшае свята.Паклёпнік здалёку i зблізку відацьПа хітрай усмешцы Пілата.A зробіш паклёпніку часам дабро,Ён дзіду шпурне наўздагонкуЦі крукам падчэпіць цябе пад раброI ўесца ў жывую пячонку.Шчыруе паклёпнік i сыкае зломПры розных сістэмах i зменах,Каб часам яго сярод нас не было,Ніхто б не заўважыў сумленных.А што ў яго незвычайнае ёсць?Нянавісць, i зайздрасць, i лютая злосць.4/ХІІ—92«Купляю ардэны»Дзядок у пінжачку стракатым,Відаць, з мясцовае шпаны,Стаіць з маленечкім плакатам:«Купляю ардэны».«Героі тылу» — інтэндантыГешэфт з барыгамі вядуць,За тры «мядзведзі» з пляшкай «Фанты»Душу i ордэн аддадуць.Хто ж выпаўз пашматаны з бою,A ў полі засталася часць,Залітыя сваёй крывёюУзнагароды не прадасць.Калі ж нарэшце люты голадСкарынкі пазбірае ўсе,Медаль апошні ў дождж i ў холадНа Камароўку панясе.На развітанне шапку здыме,Успомніць, з кім насмерць стаяў,Цішком падзякуе РадзімеЗа ўсё, што ён заваяваў.3/ХІ—92Бежанцы— Куды бяжыце, бежанцы, куды?— Ад горкай да крывавае бяды,— Адкуль бяжыце вы, адкуль?— Ад полымя i ад шалёных куль.Бяжыць за намі i страляе- ўследНе прышлы вораг, а сусед.Яго стрымаць не можа анішто,Хоць ён i сам не ведае за штоЗастрэліў i бабулю i дзіця —Святыя іскаркі жыцця.— Ці ёсць у вас над галавою дах?— Хутчэй прытулак знойдзем на кладах.— Куды бяжыце, бежанцы, куды?— З семнаццатага ў дзевяностыя гады.28—29/Х1—92
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги