Апошні карольСтары кароль любіў мастацтва,Любіў, што людзі брагу п'юць,Але лічыў за святатацтва,Калі халопы не пяюць.Халоп павінны быць вясёлы,Удзячны мусіць быць народ,Хоць з голаду пусцеюць сёлыI недароды кожны год.Скачы, халоп, спявай, халоп,На радасць каралю,А не пяеш, — падставіш лобПад кулю ці пятлю.Стары кароль любіў парадыI крыкі: «Слава каралю!»I не было таму спагады,Хто заікнецца: «Не люблюI не шаную зродуЯ каралеўскага двара,Усіх, як прэлую калоду,На сметнік выкінуць пара!»Скачы, халоп, спявай, халоп,На радасць каралюА не пяеш, — падставіш лобПад кулю ці пятлю.Усім паслам кароль казаў:«Народ— мая радня.Яго я ў тры вузлы звязаў,А ён пяе што дня».Няма ні хлеба, ні мукі,Пасеклі вінаград,Але спяваюць лайдакі,Што ў каралеўстве — лад.Скачы, халоп, спявай, халоп,Паціху каралю,Што хутка ён падставіць лобI шыю пад пятлю.Ды ўжо кароль пачуць не мог,Як лаюць караля,Бо зніклі у яго з-пад ногI зэдлік, i зямля.Усе глядзелі мужнаНа новую пятлюI заспявалі дружнаПракляцце каралю.А пасланцы ЕўропыРасказвалі другім,Як смелыя халопыСпявалі новы гімн.19/ХІ—79О колькі паэтаў!На кніжных паліцах — паэты, паэты:Гамер, i Гусоўскі, i Байран, i Блок;Санеты Петраркі, i лірыка Фета,І Хлебнікаў — неразгаданы прарок.Я чую ix голас з далёкіх стагоддзяў,Вандрую за імі, нібы Адысей.У Дантава пекла мяне пры народзеНе раз i не два заганяў фарысей.Чытаю, чытаю. О колькі паэтаў!О колькі пачуццяў, каханняў, трывог,Тэрцын, трыялетаў, актаў i санетаўУ памяці я назаўсёды збярог.Гартаю Верхарна, Віёна, Шэкспіра,П'янею ад шчасця, а не ад віна.У кожнага лірыка — звонкая ліра,A ў нашага брата — глухая струна.Ну, чым я суцешу? Пра што гавару я?Навошта за рыфмаю рыфму ганю?Калі я свайго чытача расчарую,Я толькі сябе аднаго i віню.Калі не даруе, няхай дакарае,Я крэслю радкі, каб не быць у даўгу,І толькі любоў да пакутнага краюНіяк скасаваць i забыць не магу,Бо слова натхняе, адвечнае, матчына,Таму i хвалююся i не маўчу.Кал i невыносна, Купа лаву «Спадчыну»Заместа світальнай малітвы шапчу.3/VIII—92Мая БеларусьСкакала, смяялася, пела,Гасцям засцілала абрус,Усё неабходнае мела,Глядзела на кожнага смела,I раптам ад гора збялела,I ад пакутаў ссівелаМая БЕЛАРУСЬ.8/VIII—91
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги