БЕЗНАЗОЎНЫЯ ЭЛЕГІІ* * *Наперадзе — нічога.Усё ў мінулым.На успамін находзіцьУспамінЗабытым словам,Незнаёмым гулам,I я на адзіноцеНе адзін:Вяртаюцца з нябыту,Як жывыя,Вясёлыя з іскрынкамі ў вачахСябры,I раздарожжы крыжавыя,I грозный сузор'іПа начах.Знікае ўсё.Стажары толькі свецяць,I Месяц у зеніце малады.Мінае ўсё на белым свеце,I пыл заносіць нашыя сляды,Па вольна, непрыкметна — назаўжды.* * *Ці то на яве, ці то ў сне,Калі было да болю млосна,У поўнач выпаў першы снегНа поле, на шляхі i сосны.Да рання, можа, даляжыць,Хоць горка, але трэба жыць!* * *Нікому не трэба ні вершаў, ні прозы, —Ад «шчасця» народ i п'яны, i цвярозы,Hi кніжак не трэба, ні фільмаў, ні песень,Бо душы ўкрывае атрутная плесень.Галеча i голад, вар'яцкія цэны,I толькі балююць адны бізнесмены,Хапугі, зладзеі, дзялкі, прайдзісветы,Што нас заклікалі да светлае мэты,Гуляюць, шыкуюць i смачна жаруць,I торбу, i кій у старцоў адбяруць.* * *Мінае жыццё, a нічога не маю, —Чужое усё, i нічога свайго.Дзіўлюся, што неяк жыву i трываюЗ бяссоннем, адчаем i вечнай тугой.Вышукваў радкі дзеля ўласнай уцехі:Збіраліся кніжкі, а часам тамы,А нехта цягаў чарапіцу на стрэхі,На лазню, гараж, на веранды, дамы.Я ім не зайздрошчу, хоць сам i бяздомны,Сціраю слязінку з шчакі кулаком,Бо я, бесхацінец з маленства патомны,Застаўся няўдачнікам i дзіваком.З чаго пачынаў, тым свой круг замыкаю,Гады прашумелі, нібы лістапад,У змроку брыду i кагосьці гукаю,А вецер мой голас адносіць назад.* * *За вокнамі — лютаўскі дождж i слата,I кожная шыба дрыжыць i слязіцца,Уласны свой лёс дачытаю з лістаУ цеснай палаце дзевятай бальніцы.У дымнай смузе дагараюць агні.О колькі бяды i пакутаў на свеце!Бальніца трызніць у начной цішыні,І толькі у моргу агеньчыкі свецяць.17/11—919-я клінічная бальніца* * *

И равнодушная природа

Красою вечною сиять...

А. Пушкін
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги