Пасля адлігі закруціў мароз,Ударыла сляпая завіруха,Шыпшыннік у гародчыку абросПразрыстым лебядзіным пухам.Усё наўкола так, як i было,I застанецца да сканчэння веку,Як i даўней, на свеце правіць зло,Зямля i неба — у палоне здзеку.Атручаны даўно вада i суша,Усё жывое гіне без надзей,I страшна, што скалечаныя душыНе д'яблам, a людзьмі — ў людзей,А можа, Люцыфер кіруе намі?Чаму тады глядзіць спакойна Бог,Як здзекуюцца над яго сынаміЯго ж сыны, a ўратаваць не змог?Калі Ты ёсць, усемагутны Божа,Зірні, як мы канаем на крыжы,Калі сабе ажыць не дапаможам,Ты злітуйся i нам дапамажы.Магчыма, ён i чуе енк народа,Але наўрад збавенне прынясе,А мы i раўнадушная прыродаЗнікаем у пакутах пакрысе.Канчаецца дваццатае стагоддзеУ бойках, у нянавісці, ў крыві.Апамятайся i сябе, народзе,На мір i на любоў благаславі.* * *Разбурым усё, давядзём да нуля,На месцы былога нічога не будзе.Магчыма, праз век ачуняе зямляI стануць людзьмі незалежныя людзі.Люты 1991* * *Мароз i снег. Над горадам дымы,I сонца заінелае ў зеніце.Лютуе люты, як i мы,Заблытаныя у пякельным быце.Узлёт паэзіі, высокі духЗдрабнелі, захлынуліся ў нястачах,Святы агонь душы амаль патухI толькі тлее у жалобным плачы.Падвопытны народ, заўжды распяты,За што табе такі пакутны лес?Твой боль, твае цяжкія стратыНе вытрываў бы нават i Хрыстос.Hi Ён, ні Бог за нас не заступіўся:Амаль стагоддзе — меч над галавой,Што ў барацьбе з народам не ступіўся,I пахне вецер свежаю крывёй.Калі ж пазбавімся ад вечнай мукі?Мароз i снег. Над горадам дымы...Хоць бы збавення прычакалі ўнукі,Якога ўжо не прычакаем мы.17/11—92* * *Магчыма, гэта мой апошні снегЗавеяў сцежкі i чужую дачу,Мне нейкі цень дарогу перабегI напрарочыў новую няўдачу.Самому крыўдна, што жыццё пражыў,Не ведаючы, што такое святы,Быў двойчы пад крыжом i на крыжыЗняважаны, знявечаны, распяты.Цярплю, бо распінаюць мой народДзялкі i прайдзісветы так старанна,І сорамна, што ўжо каторы годУ свеце нас завуць «Абсурдастанам»,Бо выпаў нам такі няўмольны лес, —Жывём, нібы праклятыя на свеце,Начамі захлынаемся ад слёзI дзівімся, адкуль бяруцца дзеці.Нарэшце зразумелі,колькі гораПрынесла легендарная «Аўрора».15/11—929-я бальніца
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги