Часовыя госці ЗямліМне болей нічога не трэба,Не будзе патрэбна пасля.Было б толькі чыстае небаI шчодраю наша зямля.Мы толькі часовыя госці,Мы знікнем, нібы не было,I памяць, i грэшныя косціРазвеюцца ўрэшце на тло.Пакутнікі прыйдуць другія,Магчыма, i ў будучы часЗакруцяць ix тыя ж стыхіі,Што мучаць, як мучылі нас.Пад знакам крывавага МарсаСпазналі мы ўсё, што змаглі,Мы — ўдзельнікі драмы i фарса, —Часовыя госці Зямлі.Прыйшлі мы свой век узвялічыць,Усе таямніцы спазнаць,А нас пустадомкамі клічуць,Майстрамі усё руйнаваць.Атручаны космас i глеба,Нам грозіць i летам зіма,Бо ўжо ні сумлення, ні хлеба,Hi змены надзейнай няма.Нічога мне болей не трэба, —Бяду даганяе бяда.Былі б толькі чыстае неба,Сумленне, Зямля i вада,А нашы атрутныя спадкіКаб зноў палыном не ўзышлі,Каб кволыя нашы нашчадкіПа-людску за нас пажылі.ЛітаннеHe Багі абпальваюць гаршкі,He Багі даруюць нам грашкі,Не Багі прыдумалі законI жыццё паставілі на кон,Не Багі нам абяцалі «шчасце»,А злачынцы, што умелі красці,Не Багі стварылі лад благі, —Над Багамі ў нас былі ба-гі,Вартыя суда i пакарання,Бо сагнулі ўсіх у рог баранні.Грэх народ ніколі не даруе,Тым, хто кіраваў i так кіруе.Хто усё ж няшчасным дапаможа,Калі ты не злітуешся, Божа?На апошняй ракавой мяжыБедным i няшчасным памажы.3/VI— 92Пад небам БеларусіХацеў накінуць на сябе пятлю,Бо змогся ад жыцця такога:Здалося, што нічога не люблю,Што скончылася i мая дарога.I больш ужо няма куды ісці,Ніколі ўжо не вырвацца на волю,Бо не было ў маім жыцціНічога, апрача бяды i болю.Зірну наўкол праз вузкае сіло,Убачу свет іскрысты i бясконцы,I раптам нечакана узышлоI засляпіла вочы сонца.На вецці, на ігліцы, на лістахДрыжаць, нібы вясёлкі, завушніцы,I адышоў пякельны страх,Ударыў звон далёкае званіцы.Хвіліна за хвілінаю бяжыць.Кляну сябе i сам сабе клянуся,Што,як ні горка, трэба жыцьУ Беларусі i для Беларусі.2/VIII—91