«Пакутнікам» за народЗрабіце ласку, не хварэйце за народ,Ён сам ад ласкі вашае хварэе,I з дня на дзень, i з году ў годЎсё скарачаецца i з голаду хірэе.Зірніце, з торбамі спяшаюцца усе,Штурмуюць i ларкі, i гастраномы,Але ніхто нічога не нясе,Бо пуста на паліцах, кашальках i дома.«Рэформам» кожны быў спачатку рад,Мы ўсе рублі на чорны дзень збіралі,А чорны дзень прызначыў нам урад,I ўсіх, як ліпку, злыдні абадралі.Яны з трыбун крычаць: «Мы — за народ!За ваша шчасце. Нашым планам верце!»Аж захлынаюцца i крывяць рот,А я малю: «Ад шчасця б не памерці».Не бачаць злыдні нашае бяды,За ўладу грызучыся ў цытадэлі.Яны ад балбатні i ад нудыСтарых парадкаў вельмі захацелі.«Інтэлігенты» ў першым пакаленні,«Макрушнікі», «шасцёркі», «паханы»,Каб толькі нас паставіць на калені,Мільёны расстралялі без віны.О, дзікі свет! Скажы, каму паверыць?З якімі прайдзісветамі ісці?Якою меркаю ix душы мераць,Каго маліць, каго клясці?Хто колькі варты? Што з ix кожны значыў,Як ні стараўся, зразумець не змог,Відаць, пакутнікамі кіраваць прызначыўЛюцыфер, а не мудры Бог.Мы зведалі хлусню, кашчунства, здрадуНа сотнях акрываўленых дарог,Угневаны на змагароў за ўладуРасплюшчы вочы, ўсемагутны Бог,На Беларусь-пакутніцу зірніI злітуйся, бо мы з Тваёй радні.12/Х—93I раманіст i лірыкЛірычная i чулая душаЦяпер не варта ні граша.Нікому лірыка не трэба,Калі няма ні бульбы i ні хлеба,Калі ў кватэрах хоць ваўкоў ганяйI тысячы «зайцоў» на долар памяняй.Трашчаць ад мяса i калбасаў рынкі,Любуйся i глытай ад смагі слінкі,Прамовы урадоўцаў слухай,Патыліцу i лысіну пачухай,Калі зацятыя змаганцыГрызуцца за выгоды на «трасянцы»,Упартыя, як тое пагалоўе,Усё за дзяржаўнае двухмоўе,Бо выракліся мовы роднайI добра не валодаюць ніводнай.Не трэба ім тэатры i культура,Абы жыла наменклатура,Бо ўеўся ім да самых ныракI раманіст, i чулы лірык.Мільёны ў ix для уласнай касты,A раманісту — цюбічак зубное пасты.Вось i гадай — чыя душаЦяпер не варта ні граша.5/ V—92