Спрасонку ўздрыгнуў парк на ціхі свіст.I —ледзь стрымаў зялёны ўсклік здзіўлення:У браму —дзе ж падзеўся вартавы? —Бясшумна ўскочылі трынаццаць ценяў.Рассыпаліся паміж дрэў, кустоў, —Няўжо не чуюць ваўкадавы? —Да камяніцы крокаў сто, не далей...Разнесла сціша перазовы соў...Святлом трывожным бліснула акноЗлатніцкіх спальні.Кучаравы явар,Што ўкаранеў пад самаю сцяпой,Ажно знямеў ад згледжанае явы:Сярод пакоя, як вясновы гром,Стаяў Алекса Доўбуш!На падлозе жПавержаны пан ротмістр дзіка роў,Ірваўся з рук апрышкаў у знямозе.Павіс шматамі далікатны шоўк...— Твуй верх, рабуй, нягодны ты поднужэк[6]!— Не па чырвонцы я сюды прыйшоў, —Па ненавідніцкую тваю душу!Грыміш ключамі ад раллі і хат,Ад паланін, лясоў і цэркваў нават,Ды на адно забыў ты: не запхацьУ кішэнь ключы ад дум пакутных нашых.Ты рагатаў, што стогны, дзікі плачТабе мілей, чым музыка любая, —Цяпер на ўласнай скуры тко пабач,Якія «смешныя» твае забавы...І з гэтым словам Доўбуш свечку ўзяў...Схіснуўся спалатнелы пан Златніцкі:«Як смее гэты збуйца[7] і басяк!..»Але зірнуў у твар яму — і ніцма,Кулём упаў у ногі:— Пашкадуй!— Не я суджу, зямля мая тут судзіць!...Услед апрышкам свежы вецер дзьмуў,Услед з двароў сачылі ўдзячна людзі, —У старане, як сена стог, палаўБездапаможна выкляты фальварак.А золак гойдаў песню напалам3 настоем маю роснага і гары:— Е у мене топір, топір, та й кована бляшка,Ек топірцем помахаю — ні пана, ні ляшка!..1982ПАЭМА ЖНІВА