І ЧАЙКІСугучча апярэння і паставы годнай,Праніклівага зроку вастрыня,Імклівасць дужых крыл,Дакладнасць рухуІм —Лёткім злучнікам нябёсаў і вады —Азёрным чайкам волялюбнымДадзена.І вось —ЯныНад сметнікам крыкліва мітусяццаI, нібы вераб'і караткапёрыя,Да хрыпу свараццаЗа чэрствую скарынку...1978* * *Я думаю пра мой найлепшы дзень.Узыдзе ён,Як келіх макавы,Вясёлкава зайграеНасычанымі гранямі сваімі.Як летні ясень, спраўджаны лістотай,Як поле жыта з васільком у вуснах,Нібы калодзеж з зоркаю на дне,Знутры свяціцца неўгасальна будзеМой дзень найлепшы,Крышталёвы келіх,Ушчэрць наліты мірам на Зямлі.Найлепшы дзень мой!Мой блакітны птах.Зялёны промень сонца пры заходзе.Саргасавае мора ў акіяне.Якая згода явы й летуцення,Здзяйснення й помыслу,Натхнення й плёну!Як пахам яблык,Як азонам вецер,Як полымем касцёр,Увесь працяты маёй любоўюІ маім каханнем.О, дзень мой дасканалы!..1978ТВАР У ТВАРМаладая,Нібы расінка на лістку барвінковым,Наструнена прыкіпелаЛя калыскі свайго немаўляці,Не ў сіле адвесці вачэйАд чужога калецтва:На калёсках(не мае ног)Па вуліцы рухаўсяторс чалавечы...Скрып калёсак старога салдата,Ледзь улоўны звон медалёўНясцерпным набатам званоў хатынскіхБіў у скрыні жанчыны,І ў ажынавых зрэнках яеПерахлістваліся пякліваБоль,замяшаннеі страх,А ў зграбнай паставе застылаНасцярожанасць рысі:Трапяткая рука захінала міжволі,Усё захінала карунковай накідкайкалыску...1978* * *Вечназялёнаю галінай — спробыНяўтоленую смагу наталіць...А непадсудны хіба толькі робат:Яму нішто людское не баліць.А нам — гарэць,і падаць,і ўзнімацца,І праклінаць свой лёс, і пець хвалу.На радасці не можаіп расстарацца,Жыццё,ну што ж — пакутамі хвалюй!Бо не аслепіць дробязная ўдача,Знарочыстую любасць не прыму...Не марнатак па-веснавомузначыцьБарвяны ліст прыцьмелую траву.Заўжды існуе недзе гай расцвілыІ светлякі ў зраселай мураве.Хай вольна табе дыхасцца, мілы.Твой сум кароткім ценем праплыве.1978ЧОРНАЯ ЗОРКАЗа разважлівасцю, ўдумлівасцю —Як за крапасной сцяной.Годны рух цвярозы твой,Слова сказанае ўзважана,Столькі вытрымкі паважнай, —Закратованы спакой.О, якое гэта шчасце,Што жыве на свеце хтось,Каб хоць зрэдку, час ад часуВыбаўляць цябе з палонуНезалежнасці тваёй.Каб вяртаць табе самойІсную цябе, такую —Рассмяяную, слабую,Безразважную, пакорную, —Па якой няўсцерп смуткуешПа-за ўзведзенай сцянойВолі й мудрасці тваёй!..Спагадаеш чорным зорам,Звышмагутным,Тым, з каторыхІ праменьчыку не вырвацца...1978