Апошн╕я словы был╕ адрасаваны чалавеку, як╕ хадз╕╝ па пако╕ - дакладней, не хадз╕╝, а неяк бессэнсо╝на тапта╝ся на месцы, разгойдваючыся з боку ╝ бок. Пачу╝шы вокрык Сашк╕, ён паслухмяна апусц╕╝ся на канапу ╕ се╝, абхап╕╝шы галаву рукам╕.

- Вось. Бачыш, як яму пагана? - сказа╝ Сашка, звяртаючыся ╝жо да мяне. - Вунь ╕ башку сц╕ркай абкруц╕╝, м╕грэнь ╝ яго. Ну, гэта н╕чога, бывае. Ачомаецца хутка ╕ адразу дадому паедзе. Ты ╝жо прабач, В╕к. Ну, так атрымалася.

Сашка развё╝ рукам╕ ╕ ╝тароп╕╝ся на мяне з пакутл╕вым выразам твару, даючы зразумець, што а╝дыенцыя скончана. Зрэшты, мне самой нецярпелася адсюль прыбрацца, да таго ж у хаце моцна смярдзела нейкай тухл╕най. Здохлая кошка?..

Гутарка з Сашкам мяне трох╕ супако╕ла. Яны проста вып╕л╕ гарэлк╕, потым, магчыма, пасварыл╕ся ц╕ нават паб╕л╕ся, але н╕якага забойства не было. Лёня схлус╕╝, як я ╕ меркавала. Ах ты, паршывец малы, я табе дам так жартаваць!..

3.

Прыйшо╝шы вечарам дадому, я заз╕рнула у пакой дачк╕ ╕ ледзь не ╝млела. Прада мной па╝стала проста-тк╕ ╕дыл╕чная карц╕нка. Алеся з Лёнем сядзел╕ на падлозе - яна ╝ клятчастым школьным сарафанчыку, ён ва ╝сё тых жа абрынданых красо╝ках ╕ старэнькай куртачцы, якая была яму закароткая. Раскла╝шы на дыване пазл, яны засяроджана зб╕рал╕ рэпрадукцыю Шышк╕на. "Ран╕ца ╝ сасновым бары". Рэпрадукцыя была не вельм╕ якасная, таму сосны выглядал╕ чырванаватым╕, а мядзведз╕ с╕н╕м╕. Побач на цацачным сподачку ляжала надкушаная катлета.

- Алеся. Як гэта разумець? - спытала я, кал╕ да мяне вярнулася здольнасць гаварыць.

- Мам, а можна Лёня ╝ нас пажыве? - спытала яна, усм╕хаючыся.

- Што?! - вырвалася ╝ мяне.

- Мам, ну кал╕ ласка! - вымав╕ла Алеся так╕м тонам, быццам выпрошвала цукерку або цацку. - Лёню жыць няма дзе. А дадому ён не вернецца, у ╕х там мярцвяк.

- Як╕ яшчэ мярцвяк? Што вы верзяце? - сказала я, ужо губляючы цярпенне.

- Мёртвы! - радасна сказала Алеся. - Яго дзядзька Саша заб╕╝, Лёня сам бачы╝.

Я зраб╕ла глыбок╕ ╝дых.

- Лёня. Сыходзь, кал╕ ласка, - прамов╕ла я вельм╕ спакойна.

На шчасце, Лёня не ста╝ са мной спрачацца. Ён мо╝чк╕ падня╝ся з падлог╕ ╕ нак╕рава╝ся да выхаду.

- Ну, ма-а-м!.. - закрычала Алеся, зал╕ваючыся слязьм╕.

- Ма╝чы, - прагаварыла я ╝сё тым жа ро╝ным голасам. - ╤ падн╕м╕ з падлог╕ катлету. Я ж прас╕ла цябе не гуляць з ежай.

- Катлета для Тошы. Яна захварэла. Лёня, Лёня! - па╝тарала Алеся, рыдаючы.

Не звяртаючы на яе ╝ваг╕, ╕ правяла Лёню ╝ перадпакой, ледзьве стрымл╕ваючыся, каб не схап╕ць яго за ка╝нер ╕ не вык╕нуць вон.

- ╤дз╕, Лёня. ╤ не прыходзь сюды больш. Зразуме╝? - сказала я ╕ зачын╕ла за ╕м дзверы.

Алеся ╝весь вечар б╕лася ╝ ╕стэрыцы. Я да яе не падыходз╕ла - няхай праравецца. Нарэшце яна знемаглася ад уласных слёз ╕ зац╕хла. Я прымус╕ла яе памыцца ╕ паклала у ложак.

- Алеся, ты п╕ць не хочаш? Соку прынесц╕? - спытала я, папра╝ляючы ёй ко╝дру.

- Не, - адказала яна, гледзячы ╝ столь. - Мама, ты не пав╕нна была так раб╕ць.

Я ╝здыхнула.

- Алеся, у Лён╕ ёсць бацька ╕ ╝ласны дом. Яму ёсць дзе жыць.

Яна ╝скочыла ╕ села на ложку.

- Мама, ты не разумееш! Яму нельга дадому, у ╕х там мярцвяк!

Я пах╕тала галавой.

- Алеся, ты памыляешся. Лёня табе схлус╕╝. Няма там н╕якага мерцвяка. Я сёння хадз╕ла да дзядз╕ Сашы. Н╕хто н╕кога не заб╕ва╝. Дзядзя Сярожа жывы, ён сядзе╝ на канапе.

- Мам, ну ты зус╕м не разумееш! - ускл╕кнула яна з запалам. - Н╕як╕ ён не жывы! Ён мёртвы! Як Тоша. Яна таксама была мёртвая, яе пераехала машына, ╕ яна ляжала ╝ лужыне. А Лёня яе забра╝ ╕ ажыв╕╝. Рэчывам.

- Як╕м рэчывам? - спытала я.

- Дзядз╕ Сашавым! У яго цэлы флакончык у шуфлядзе. А дзядзя Саша яго ╝ цёц╕ Марты ╝зя╝. На сядз╕бе гэтага рэчыва процьма, яны ╕м мерцвяко╝ ажы╝ляюць.

- На чорта ╕м тыя мерцвяк╕?! - выкл╕кнула я. Прагучала гэта, напэ╝на, смешна, але мне было не да смеху.

- Для заклёна╝ - прашаптала Алеся. - Яны там баго╝ закл╕каюць, вельм╕ старажытных, г╕пер...бардзейск╕х.

- Можа, г╕пербарэйск╕х? - паправ╕ла я.

- Ну, дык я ╕ кажу! А па прав╕лах трэба, каб частку заклёну прамов╕╝ жывы мярцвяк, ╕накш не спрацуе. Там усё проста, трэба ╝зяць крыху рэчыва ╕ папырскаць ╕м на мерцвяка, ╕ ён ажыве. Тоша так ажыла. Мы яе вымыл╕ ╕ расчасал╕. Яна пасля бегала ╕ гулялася цэлы дзень. А цяпер яна захварэла, ╕ мне здаецца, што яна зно╝ памрэ. Ты тольк╕ Лёню не гавары, а то ён засмуц╕цца.

- О, Божа... - выдыхнула я.

Перейти на страницу:

Поиск

Похожие книги