У мяне ╝пала сэрца. 'Сп╕ртзавод' - гэта стары бровар, як╕ месц╕цца на пустцы каля рэчк╕ ╝ двух кварталах адсюль. Двухпавярховы цагляны будынак, пабудаваны напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя, ужо шмат гадо╝ стая╝ зак╕нуты, служачы прытулкам для валацуг ╕ мясцовай п'ян╕. На маёй памяц╕ тут двойчы здарал╕ся пажары - першы ╝далося хутка патушыць, а падчас другога бровар цалкам выгарэ╝ знутры ╕ цяпер стая╝ чорны, страшны, зе╝раючы правалам╕ вокна╝. Пазалетась будынак абвясц╕л╕ г╕старычнай кашто╝насцю ╕ ╝зял╕ на рэста╝рацыю. Бровар абнесл╕ рыштаванням╕, ╕ на гэтым рэста╝рацыйныя работы скончыл╕ся - бюджэт, напэ╝на, выйша╝. Дра╝ляныя рыштаванн╕, што патроху гн╕л╕ ╕ развальвал╕ся, паспел╕ стаць люб╕мым атракцыёнам для мясцовай шпаны. Я нярэдка бачыла здалёк, як дзец╕-равесн╕к╕ маёй дачк╕, забра╝шыся на вузкую пляцо╝ку без парэнча╝, нас╕л╕ся навыперадк╕ на вышын╕ другога паверха, ╕ струхлелыя дошк╕ гайдал╕ся ╕ прасядал╕ ╝ ╕х пад нагам╕. Мне кожны раз раб╕лася жудасна. Кал╕-небудзь гэтыя гн╕лыя рыштаванн╕ абваляцца ╕ будзе бяда...
- Алеся, я ж забаран╕ла табе хадз╕ць на бровар. Чаму ты мяне не слухаеш? - я ╝сё яшчэ спрабавала гаварыць спакойна.
- Мама, мы тут з Лёнем. Мы ад дзядзьк╕ Сашы хаваемся, ён зно╝ гарэлку п╕╝. Мы пагуляем яшчэ трошк╕, добра? Пакуль!
У трубцы зап╕шчал╕ гудк╕. 'Чорт! - вылаялася я напа╝голасу. - Чорт, чорт!..' Потым, нак╕ну╝шы куртку, я выскачыла з дому. Не памятаю, як я дабегла да бровара. Абышо╝шы чорны ад куродыму будынак, я ╝бачыла Алесю ╕ Лёню. Яны сядзел╕, звес╕╝шы ног╕, на вузкай дашчанай пляцо╝цы ╕ гулял╕ з кошкай - дзякуй Богу, з жывой. Лёня трыма╝ жывёл╕нку на каленях, а Алеся гладз╕ла яе па пярэстай сп╕нцы.
- Алеся, хуценька спускайся! - крыкнула я.
- Ну ма-а-м, тут так класна! - заныла яна.
- Алеся, там бабуля прыехала. Гасц╕нца╝ прывезла, - схлус╕ла я.
- Бабуля?
Бабулю Алеся люб╕ла ╕ вельм╕ цешылася, кал╕ яна прыязджала. Я ╝бачыла, што яна нешта шэпча Лёню на вуха. 'Кал╕ яна не спусц╕цца, -падумала я, - я сама залезу на гэтыя чортавы рыштаванн╕ ╕ сцягну яе за ка╝нер...' Потым Алеся паднялася на ног╕ ╕ рушыла да лесв╕цы - рассохлыя дошк╕ рыпел╕ ╕ разгойдвал╕ся пад ёй.
- Алеся, асцярожна! - крыкнула я.
Кал╕ яна спусц╕лася ╝н╕з, я схап╕ла яе за руку ╕ пацягнула прэч ад бровара. Лёня заста╝ся на пляцо╝цы. Ён сядзе╝, трымаючы на каленях кошку, ╕ мо╝чк╕ глядзе╝ нам услед. Я адчула, што гатовая яго прыстукнуць.
Па дарозе дадому я заскочыла ╝ крамку 'за вуглом', папрас╕╝шы Алесю пачакаць на вул╕цы, ╕ куп╕ла цукерак на вагу ды пачак яе ╝любёнага печыва з арэшкам╕. Пакупк╕ я схавала пад курткай. Дома скажу, што бабуля ╝жо з'ехала ╕ пак╕нула нам пачастунк╕ - цукерк╕ з печывам. Я не люблю хлус╕ць сваёй дачцэ, але выйсця ╝ мяне не было.
Дома я запарыла чай ╕ расклала на стале пакунк╕ з 'бабул╕ным╕ гасц╕нцам╕'. Мы сел╕ вячэраць. Алеся нал╕ла чаю сабе ╝ кубак, выцягнула з пачку па╝туз╕на пячэн╕н ╕ склала ╕х п╕рам╕дкай на кра╕ стала, потым запусц╕ла руку ╝ пакет з цукеркам╕ ╕ ╝хап╕ла вял╕зную жменю.
- Глядз╕, зубы разбаляцца, - папярэдз╕ла я.
- А гэта не мне, - адказала дзя╝чынка. - Я потым Лёню аднясу. Ён дадому больш не вернецца, на вул╕цы будзе жыць.
- Як гэта - на вул╕цы? Што вы яшчэ прыдумал╕? - спытала я.
Алеся сербанула з кубка салодк╕ чай, укус╕ла пячэн╕ну.
- Ведаеш, там дзядзька Саша дзядзьку Сярожу заб╕╝, - сказала яна спакойна.
Я выпусц╕ла лыжачку.
- Ча-го?!
Яна к╕╝нула.
- Ага. Мне Лёня распавё╝. Яны з дзядзькам Сярожам спачатку п╕л╕ гарэлку, а потым пачал╕ лаяцца. ╤ тады дзядзька Саша ╝зя╝ сякеру ╕ па галаве яму як дасць! Дзядзька Сярожа звал╕╝ся на падлогу, а дзядзька Саша зно╝ яму сякерай па галаве - гах! ╤ галава ╝ яго раскалолася напалам, як кавун, Лёня сам бачы╝. А потым Лёня ╝цёк, ╕ дадому ён больш не вернецца, вось так. А яшчэ ён сказа╝, што трэба пра ╝сё расказаць м╕л╕цыянтам, таму што ён задзя╝ба╝ся ╝жо баяцца.
- Алеся, не трэба так казаць. Гэта грубыя словы, - вымав╕ла я з цяжкасцю.
Заб╕л╕, круц╕лася ╝ мяне ╝ галаве. Сяргея - заб╕л╕? Ён не заеха╝ за мной увечары... Трэба выкл╕каць м╕л╕цыю... А што, кал╕ Лёня ╝сё выдума╝? Я тольк╕ дарма патурбую м╕л╕цыянта╝, ╕ ╝ мяне будуць непрыемнасц╕. Яшчэ ╝коцяць штраф за ╕лжывы выкл╕к. ╤ наогул, не мая гэта справа. Я гэтага Сяргея амаль не ведаю. Няхай сам╕ разб╕раюцца.