поезд - поезд: Значыцца поезд у іх няма каму весьці? (ІШ-ДНН, 38); Але ўражанне, што поезд, у якім ехаў Васіль Пятровіч, стаіць, ня знікла: адплываў вакзал, а поезд стаяў (УК-ЗГГ, 596). Але: Ляснулі буферы, і цягнік плаўна крануўся з месца (тамсама); іх цягнік, як і раней, стаіць (тамсама); Набіраючы хуткасці, цягнік рушыў са станцыі (МЛ-ВД, II, 4). Паблр. цягнік.

прамы* - прямой: Ёсць і прамыя доказы (КК-ЛД, 36); Сума прамых падаткаў была вышэйшая, чым нават у царскай Расіі (ГБССР, 333). Паблр. просты, беспасярэдні.

прыўрочаны* - приуроченный: спраўлялі свята ўраджаю, прыўрочанае да дзесяцігоддзя калгаса (МЛ-ВД, 1, 52). Паблр. прытарнаваны, прымеркаваны.

пуць - путь: І толькі тут, ужо на станцыі, адбыўся выбух вагона, які нарабіў, вядома, вялікай шкоды і самому эшалону і станцыйным пуцям (МЛ-ВД, IV, 39); Перадайце генералу, што ўсіх, хто стане на нашых пуцях, растопчам (ІШ-ДНН, 40). Паблр. шлях. «Русско-белорусский словарь» падае шлях, а пуць толькі ў значаньні чыгуначнага шляху.

пуцёўка - путевка: пуцёўкі ў дамы адпачынку і санаторыі (ГБССР, 320). Паблр. ськіраваньне.

разараць, разарэнне - разорять, разорение: непасільныя падаткі разаралі жыхароў Беларусі (ГБССР, 93); беларускі народ... узнімаў з руін сваю разораную нямецка-фашысцкімі акупантамі гаспадарку (тамсама, 430); Вузкасць унутранага рынку буржуазнай Польшчы тлумачылася разарэннем і галечай сялянскіх мас (тамсама, 328). Паблр. руйнаваць, разбураць, спусташаць.

разграміць - разгромить: камуністы Беларусі разграмілі... як трацкісцка-зіноўеўскую, так і буржуазную апазіцыі (ГБССР, 215). Паблр. разбурыць, разьбіць, зьнішчыць, здрузгатаць.

раздуваць* - раздувать: Праціўнікі мірнага ўрэгулявання з Германіяй раздуваюць ваенны псіхоз (З, 15.09.61). Паблр. разьдзьмухваць.

раскол, раскалоць - раскол, расколоть: Сваім актам заходнія дзяржавы завяршылі раскол Германіі (КБ, 65); Раскол краіны выклікаў сур'ёзныя дыспрапорцыі ў эканоміцы ГДР (тамсама); спрабавалі захапіць кіраўніцтва Грамадой у свае рукі, каб затым раскалоць арганізацыю (ГБССР, 341). Паблр. разьбіцьцё, расшчапленьне, падзел, разбурэньне, разьбіць, расшчапіць, разбурыць.

распасцірацца - распростираться: распасціралася злавесная і страшная... зямля (УК-ВЛ, IV, 1959, 108); Навакол распасціраўся бяскрайні стэп (УК-ВЛ, IV, 1959, 115). Паблр. разьлягацца, расьсьцілацца.

рашэнне - решение: X з'езд партыі прыняў гістарычнае рашэнне аб замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам (ГБССР, 169). Паблр. пастанова, а ў значаньні разьвёрстка паблр. раскладка.

рыданне - рыдание: з трывогай азірнуліся і пачулі ўжо глухія рыданні дзяўчыны (МЛ-ВД, IV, 366); Рыданні падступалі ў Зосі пад горла (УК-ЗГГ, 194). Паблр. узрыгі.

рэўнасць - ревность: Калі нарадзілася Соня і Леначка, рэўнасць яго не толькі не паменшала, але стала яшчэ больш лютай (УК-ВЛ, II, 1959, 13); Потым Алёша перастаў падабацца, рэўнасць да Каці знікла (ІШ-Кр, 236). Паблр. зайздрасьць.

састаў - состав: Павышалася майстэрства кіруючых савецкіх кадраў каманднага саставу (ГБССР, 371), але: Пленум пастанавіў перад... усім камандна-палітычным складам партызанскага руху... задачу далейшага расшырэньня партызанскай барацьбы (тамсама, 397). Паблр. склад.

сачыненне - сочинение: напісаў сачыненне на тройку (ІШ-Кр, 351). У гэтым значаньні ў бел. мове ўжываем укладаньне, праца.

свяшчэнны - священный: Замацаваць брацкі саюз рабочага класа з сялянствам - наш свяшчэнны абавязак (ГБССР, 196); Дастойны ўклад у гэтую свяшчэнную справу ўнёс і беларускі народ (КБ, 14). Паблр. сьвяты, сьвятарны.

скажаць - искажать: Рысы твару выцягваліся, скажаліся (МЛ-ВД, I, 4). Паблр. у гэтым выпадку выкрыўляцца, крывіцца.

скалочваць* - сколачивать: Імперыялісты... скалочвалі антысавецкі ваенны блок (ГБССР, 213). Паблр. зьбіраць, згуртоўваць.

скатваць - скатывать: Андрэй стаяў адным каленам на падлозе і скатваў шынель (АК-РНД, 91). Паблр. скручваць, згортваць.

Перейти на страницу:

Поиск

Похожие книги