смірны* - смирный: Нават шкада яго было, такога смірненькага, прычасанага (УК-ВЛ, II, 1959, 32). Паблр. рахманы, ціхмяны, пакорлівы.
спаймаць* - поймать: спаймалі і ўтаймавалі чубатага злодзея (УК-ВЛ, IV, 1959, 116). Паблр. злавіць.
спаяны - спаянный: Спаяныя брацкай дружбай (З, 15.8.61). Паблр. зьнітаваны, згуртаваны.
ствол - ствол: Прагаліна раптам павузела, а ніжэй паміж стваламі таполяў ператварылася ў нейкую незвычайную шчарбіну (АК-РНД, 5); Ствол яе быў гладкі і роўны (тамсама), але: Прайшлася Вера ўздоўж тоўстага, у некалькі абхватаў, камля (тамсама). Паблр. камель.
сугуба* - сугубо: Нарада наша склікана, панове неафіцыйна і сугуба тайна (ПГ-СУ, 55). Паблр. вельмі, асабліва, зусім.
сукупнасць - совокупность: Да гэтых фінансавых цэнтраў непасрэдна далучаліся і мясцовыя банкі, якія ў сукупнасці з імі кантралявалі ўсе рашаючыя пазіцыі ў эканоміцы перадрэвалюцыйнай Беларусі (ФР, 9); На базе грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці пачала мяняцца ўся сукупнасць вытворчых адносін (тамсама, 48). Паблр. у першым прыкладзе можна ўжыць разам, супольна, а ў другім - злучво, суцэльнасьць.
супруг* - супруг: Вашага паважанага супруга рэкамендуюць галоўным архітэктарам горада (УК-ЗГГ, 117). Паблр. муж.
угоддзе - угодье: Лепшыя землі і ўгоддзі знаходзіліся ў руках памешчыкаў і кулакоў (ГБССР, 330); плошча зямельных угоддзяў... павялічылася (тамсама, 313). Паблр. ужыткоўнасьць.
унушэнне, унушальна, унушаць - внушение, внушительно, внушать: Неаднаразовыя гутаркі і ўнушэнні брыгадзіра не давалі патрэбных вынікаў (КБ, 43); Сыдзі з дарогі, пудзіла! - суха і ўнушальна прапанаваў чалавеку Мішка (МП-ЗП, XI, 1958, 92). Слова чужое ў бел. мове. Замест яго можна ўжыць намова, намаўляньне, узьдзейваньне.
урач - врач: У 1940 г. у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала ўжо больш... ветарынарных урачоў (ГБССР, 316). Паблр. лекар. Слова лекар ужо зусім выкінута зь бел. мовы БССР.
урок - урок: Беларускі народ атрымаў з барацьбы супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў сур'ёзны палітычны ўрок (ГБССР, 164). Паблр. лекцыя, навука.
хадайніцтва - ходатайство: яна акуратна вылажыла запоўненыя бланкі папярэдніх допытаў, заяў на прапускі, лісты, хадайніцтвы (МЛ-ВД, I, 126); Было задаволена хадайніцтва рабочых Ленінграда (ГБССР, 196). Паблр. стараньне.
шар - шар: весткі... абляцелі зямны шар (КБ, 2); Удары більярдных шароў гулка разлягаліся ў пустым пакоі (УК-ВЛ, IV, 1959, 103). Паблр. куля, гала.
чаканіць - чеканить: Роўным строем, чаканячы крок, ідуць салдаты (З, 15.07.61). Паблр. адбіваць, выбіваць.
чарцёж - чертеж: Інжынер Палякоў прынёс чарцяжы капра (КБ, 41). Паблр. рысунак.
член - член: У канцы вайны БССР прыняла ўдзел у стварэнні Арганізацыі Аб'еднаных Нацый і з 1945 г. з'яўляецца адным з яе членаў (ГБССР, 432). Паблр. сябра.
Б. Словы із супольнымі каранямі, але з расейскай структурай
абавязацельства - обязательство: Гэтае абавязацельства неабходна настойліва ажыццяўляць (КБ, 6); яна выконвае не ўсе абавязацельствы перад калгасам (ТХ-ДП, 80). Паблр. забавязаньне.
абнародаваць - обнародовать: У загадзе... абнародаваным у дзень вызвалення горада (ФР, 37). Паблр. абвесьціць.
абстаяць - обстоять: А вось з выданнем нот справа абстаіць зусім дрэнна (ЛіМ, 21.07.61); Асабліва дрэнна абстаялі справы на заводзе «Аўтазапчастка» (КБ, 27). У гэтым значаньні ў бел. мове можна ўжыць стаяць.
аб'ём - объем: Па аб'ёму прамысловай вытворчасці Савецкі Саюз абагнаў Францыю (ГБССР, 290). Паблр. абыймо, абсяг.
аб'явіць - объявить: Фронт барацьбы супраць белапалякаў быў аб'яўлен галоўным (ГБССР, 145). Паблр. абвесьціць.
авалодаць - овладеть: Спецыялісты... дапамаглі калгаснікам авалодаваць арганічнай навукай (ГБССР, 316). Паблр. апаноўваць або здабываць навуку.
адстаяць - отстоять: гэты дзяржаўны саюз патрэбен для таго, каб адстаяць самастойнае існаванне савецкіх рэспублік (ГБССР, 182). Паблр. абараніць.