бачны, бачнасць - видимый, видимость: Адсюль бачны два магутных хатных капры (КБ, 40); з'яўляюцца членамі калгаса толькі для бачнасці. (З, 16.05.61). Замест бачны паблр. можна ўжыць прыкметны, або былі відаць, а заміж для бачнасьці можна сказаць дзеля вока.
безагаворачны - безоговорочный: патрабавалася безагаворачная капітуляцыя Японіі (ГБССР, 423). Паблр. можна ўжыць або бязумоўны або бязь ніякіх умоваў.
бедства - бедствие: трэба ўзнагародзіць тых, якія пасля нязмерных бедстваў працягваюць праяўляць гераізм (ФР, 50); Усякае гвалтоўнае парушэнне гэтай агульнасці з'яўляецца нацыянальным бедствам (тамсама, 129). Паблр. бяда, няшчасьце.
ва - во: Ва ўзброенай сутычцы з паліцыяй былі забітыя і раненыя (ГБССР, 345); Становішча працоўных ва ўмовах эканамічнай дэпрэсіі заставалася па-ранейшаму цяжкім (тамсама, 347); Савецкая ўлада ў Беларусі была ўстаноўлена не ва ўсіх раёнах адначасова (ФР, 28). Прыйменьнік расейскі ва (во) сяньня ўжо поўнасьцяй выціснуў адпаведны яму ў бел. мове ува (ува).
відазмяніць - видоизменить: Новая гістарычная эпохаі... відазмяніла гэтую перспектыву сацыялістычнай рэвалюцыі (КБ, 11). Паблір. будзе проста зьмяніць, перамяніць.
воін - воин: Выключную ўвагу аддавалі працаўнікі тылу раненым воінам (ГБССР, 379). Паблр. ваяк, жаўнер.
воінскі - воинский: У адпаведнасці з законам аб усеагульным воінскім абавязку (З, 15.09.61). Паблр. вайсковы.
грабёж - грабеж: Капіталістычныя краіны здабывалі сродкі... шляхам ваенных грабяжоў (ГБССР, 212). Паблр. рабунак.
заніжаць - занижать: мэбля па заніжаемых цэнах (З, 16.05.61). Паблр. зьнізіць, зьніжаны.
злабадзённы - злободневный: Значнае месца прысвечана такім злабадзённым пытанням, як надбор і расстаноўка кадраў (КБ, 70). Паблр. надзённы, пякучы.
злашчасны - злосчастный: ці ўсё там у парадку ў гэтай злашчаснай кнізе (МЛ-ВД, I, 134). Паблр. можна тут ужыць няшчасны.
змяняемасць* - изменяемость: Дапускаецца вялікая змяняемаснь прапагандысцкіх кадраў (З, 15.07.61). Таму што ў бел. мове няма дзеяпрыметніка цяперашняга часу залежнага стану зьмяняемы, дык ня можа быць і ўтворанага ад яго назоўніка змяняемасць. Заміж яго павінна быць зьменнасьць, зьменлівасьць.
знамянальны - знаменательный: Гэтая знаменальная дата залатымі літарамі ўпісана ў летапіс (КБ, 11). Паблр. паказальны, важны, вялікі.
малейшы* - малейший: Нямецка-фашысцкія захопнікі люта распраўляліся з насельніцтвам за малейшае выказванне нездавалення акупацыйным рэжымам (ГБССР, 373). Такой формы вышэйшае ступені прыметніка малы бел. мова ня ведае. Паблр. найменшы.
насаджаць* - насаждать: яны насаджалі ў Беларусі кулацкія хутары і дробныя пасёлкі (ГБССР, 235). Гэты дзеяслоў у бел. мове із суфіксам -в- - насаджваць.
неймаверны - неимоверный: Сродкі да жыцьця мала-памалу знікаюць з прычыны неймаверных падаткаў (ГБССР, 93). Паблр. няверагодны.
непазбежнасць, непазбежны - неизбежность, неизбежный: Ленін... падкрэсьліваў непазбежнасьць паўтарэння асноўных рыс рускай рэвалюцыі ў міжнародным маштабе (КБ, 17). Паблр. няўхільнасьць, нямінучасьць, няўхільны, нямінучы.
непераўзыйдзены - непревзойденный: Ленін - непераўзыйдзены арганізатар (КБ, 12). Паблр. неперавышаны.
нямысліма* - немыслимо: Існаванне капіталізма без нацыянальнага прыгнёту таксама нямысліма, як нямысліма існаванне сацыялізма без вызвалення прыгнечаных нацый (ФР, 20). Паблр. у гэтым значаньні можна ўжыць не да падуманьня.
падзенне - падение: быў прыпынен працэс падзення сельскай гаспадаркі Беларусі (ГБССР, 179). Паблр. упадак, паданьне.
падзёж* - падеж: Скараціўся падзеж маладняку (ГБССР, 316). Паблр. вопадзь, памор, пошасьць.
пазбягаць - избегать: радыё таксама пазбягае аднаактовак (ЛіМ, 18.08.61). Паблр. унікаць, ухіляцца (ад чаго), высьцерагацца.
паплаціцца - поплатиться: Жорстка паплаціўся Піліп Ластоўскі за сваё маладушша (ЛіМ, 18.08.61). Гэтая форма дзсяслова ў бел. мове не ўжываецца. Замест яе можна сказаць проста - заплаціць.