Сам (падымаючы з дзяўчынай чарку)

За тых, хто родны край зніштожыўI к цемрам вечным кладкі мосціць.За тых…

Шынкар (перапыняючы Сама)

А што на свеце божымЧутно цікавенькага, госці?

Пры 1-м століку

1-ы

Што ж? Народ грэецца, як можа:Агонь раскладвае усюды.

2-і

3 кастры спляснеўшай і саломы…I то ўсё грэюцца прыблуды.

Пры 2-м століку

1-ы

Масты старыя йдуць ма зломы,Старыя стаў паліць руіны.

2-і

Не збудаваўшы сабе новых —Мець будзе духу, як з націны.

Пры 3-м століку

1-ы

Ўжо тлеюць вогнішчы у ровах,Пяройдуць скора і на горы.

2-і

Пачаў падпал разводзіць знізу,Каб сам прапасць лепш мог у норах.

Пры 4-м століку

1-ы

Стаў класці ўжо на вокны маты,У куты кладзе абноскі рызаў.

2-і

К вакнам прыладжывае латы,А дзверы насцеж раскрывае.

Пры 5-м століку

1-ы

А ўсё ж, і ў горадзе і то ўжоАгонь на вуліцах палае.

2-і

I гінуць самі ў ім, як смоўжы,Нагой сляпою растаптаны.

Пры 6-м століку

1-ы

Але ахвота змагаць сцюжуУсіх з пасцелі прэ ад рана.

2-і

Ахвотай і надзеяй дужы,На дзеле ж слабшыя ад мухаў.

Сам

Яшчэ бізун замала хухаў,Замала пёк рабоў пакорных;А ў думах выхаваны зморных,Не знаюць, дзе пячэ, дзе студзіць.

Мнішка (увайшла з двара і, адбіўшы паклон у бок абраза, абходзіць столікі)

На манастыр і на храм божы…

3 1-га століка

3-пад храмаў лепш ідзі у людзіПалоці грады, жаці збожжа.

3 2-га століка

Лепш лён ідзі часаць і прасці,Для голых шый лепш кашулёны.

3 3-га століка

Нясла ж ты помач у няшчасціЎ свас радзімыя староны?

3 4-га століка

У муры чымся зашывацца,Ідзі лепш к працы на прасторы.

3 5-га століка

Не мур павінен храмам звацца,А цэлы свет — зямелька, зоры.

3 6-га століка

Дзяцей ідзі лепш гадаваці,На бітву будучую сілы.

Сам

Йдзі сонца ўсходу выглядаціНад сваіх прадзедаў магілай.

Уваходзіць фокуснік; мнішка з нічым выходзіць.

Фокуснік (дастаючы з-пад палы паперыну, зложаную гармонікам, і кланяючыся гасцям)

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги