Калі ж ты спагоніш ахвоту?..Вянь павуцінай, травою;Змяшайся з гразёю, з балотам,Стукай аб мур галавою…Вясёлкай табе скарб смяецца,Вогнікам зводзе бліскучым…(Сам мацуецца ўстаць.)Што? Зноў табе, квольнік, здаецца,Што сіл досыць маеш магучых,Каб мяне тут паканаць, адалеці,Вываліць дзверы ў замчышчы.Не! Перш магілай на свецеСтанеш свайго пажарышча,Пакуль сюды ўвойдзеш нязваны.Кінь свае думкі, дзяціна.Лепш чэрвем ад рана да ранаЛяж пад гнілою асінай.Ха-ха-ха! і там жджы усходу,Новага ўсходу — прынады;Пішчы там, як каня ў пагоду,Вый, як ваўкі на Каляды.Сам (шукае, поўзаючы на каленях, тапор)
Мусіць, змацуе гэтая глуш.Эх ты, мой быт чалавечы,Ўдзержаць сякеры і то ўжо не дуж, —Корчацца ногі і плечы.Як бы тапор ужо толькі знайсціЎ гэтай пустошы заломнай…Дзе ён? Дамоў без яго ж мне не йсці…Як жа тут цёмна, як цёмна!(Дастае з-за пазухі смолку.)Маю на ўсякі прыпадак з сабойКолькі смаляных падпалак,Толькі запалкі…(Мацае ў кішэнях.)Ай, Божа ты мой!Дома забыўся запалак.(Шукае і знаходзіць вобмацкам тапор.)Ну, ўжо і так разачок свой знайшоў…(Прабуе пальцам лёза.)Толькі аб камень збіў зубы,Што ж? Так сягоння пойдзем дамоў, —Вытачу заўтра, мой любы.Эх, каб яшчэ ды папробаваць разГэтых струхлеўшых запораў!Вось і напаў бы у добры мо час…Там, эй, ня знаў бы ўжо гора.(З трудом устае і паглядае на дзверы.)
Чорны
Ты ўсё ўглядаешся ласа, —Збыцца не можаш пакусы;Дам я табе тут папасу,Толькі гуляй без прымусу.Сам