Можа, гэта апошняе летаКаля ціхай празрыстай вады,Можа, ў жніўні ці ў студзені ЛетаI мяне паглыне назаўжды.Застануцца пажоўклыя кніжкі,Што, магчыма, ніхто не чытаў,Што маўчаць, як пустыя кілішкіЦі як звон, што званіць перастаў.Можа, заўтра, а можа, i сённяУ трывозе ці ў ціхай журбеНа зялёным i росным улонніПрачытаю самога сябеI даверліваму чалавеку,Забароны зламаўшы мяжу,Пра сябе, як гісторыю веку,Да драбніцы ўсё раскажу,Бо, да памяці вечна прыкуты,Што спакою дасюль не дае,Прыгадаю чужыя пакутыI пра радасці ўспомню свае.Ix майму пакаленню хапала:Сем стагоддзяў за семдзесят годМы прайшлі. Дзе нага не ступала,Узнімаўся i падаў народ.У прамовы хісталася вера,Калі ўсё засланяла хвала,Бо звінела на пласе сякераI дарога да скону вяла.Ну а я, не спакушаны лёсам,Праз ружовы не ўбачыў туманЗа усмешкамі горкія слёзыI пусты патэтычны падман.За асобай знікалі асобы,Хоць «у-р-р-а-а!» не сціхала ўвушшу,А пакуты вышэйшае пробыНавылет праціналі душу.За калючым напружаным дротамЯ да болю спазнаў усяго,Але быў неразлучны з народамI часцінкаю кроўнай яго.Сёння б мне нарадзіцца нанова,Але ўжо не сляпым i глухім,Каб С У М Л Е Н Н Е - адзінае словаЗасталося пашчадкам маім.KAЛEKIЦяпер калек амаль што не відно,Яны нібыта канулі на дно,Адолеўшы нягоды ўсе i здзекі,Але жывуць, як i жылі даўно,На свеце непрыкметныя калекі.Сляпыя лепей за відушчых бачаць,Што i сябры i несябры ix значаць,Ім зразумелы ўвесь складаны свет.Яны не скардзяцца, не плачуць,A пакідаюць свой прыкметны след.Калекі ёсць з нагамі i з рукамі,З нястомнымі даўгімі языкаміI з каршучынай сілай зроку,Што прабіваюцца наперад кулакамі,Каб не застацца ззаду або збоку.У ix энергіі на цэлы генератар,Бо кожны з ix салодкага аматарI горкага ніколі не мінае —Глытае ўсё, нібыта алігатар,І жыць яму нішто не замінае.О, колькі ж вас, укормленых калек,Нагадаваў наш неспакойны век?З душой бетоннаю i без душы,Сабе на радасць, некаму на здзек,Калі камандуюць: «Трымай, ламі, душы!»A самі выдаюць казённыя прамовыПра дасягненні i пра росквіт мовы,Ад кожнае хваробы маюць лекі,Але відно — прыём у ix не новы...Пара на пенсію, таварышы калекі!НАРОД