Мы, напэўна, адзіныя ў свецеШто забылі, як маці завуць.Так i нас ацураюцца дзеціI спакойна свой век дажывуць.Разбяруць яны ўсё да асновы,Не забудуць каня закілзаць,Толькі роднае матчына словаНе захочуць у спадчыну ўзяць.Хто ж знявечыў i памяць, i слова,Немаце забяспечыў размах?Паўстагоддзя сумленне i мовуАдымалі знявага i страх.У душы не загояцца болькі,Бо ідзе наша мова на звод.Так насельніцтвам зробімся толькі,Калі з моваю знікне народ.СІЛАСіле розуму не трэба.Знай адно: ламі, крышы,Здабывай кавалак хлебаI — нічога для душы.Каб дужэць i моц не траціць,Каб ніхто не перамог,Дужы нават бацьку з маціСкруціць у барані рог.Дужы шмат не разважае,Толькі слухае загад,Толькі тых i паважае,Хто выплочвае аклад.Бачылі аднойчы сведкі,Як дубінкай ён трасе,Нa магілах топча кветкіI таго, хто ix нясе.Ён лютуе безупынку,Ён штурмуе на хаду.Мы ж яму далі дубінкуСамі на сваю бяду.МАЎЧАЛЬНІКІСпрачаюцца, хвалююцца, крычацьХлапцы за мову, за лясы i рэкі,А вось славутасці маўчаць —Hi бэ ні мэ ні ку-ка-рэ-ку.Баяцца дэмакратыі яны,Таму ў палоне змрочнага настрою,Бо званні, прэміі i ардэныІм даставаліся ў пару застою.Ix прывучылі так галасаваць,I пляскаць у далоні па заданню,I кожнаму ўсміхацца, i ўставаць,Што лепш ніхто не плясне i не ўстане.Ha ix — амаль што вечнасці пячаць,A ім усё чагосьці мала.Хлапцы за мову, зa лясы крычаць,Але маўчаць зацята аксакалы.ЧАРГАНас павучаюць: «Ленін сам стаяўПа шклянку чаю ў сталоўцы,Усім пакрыўджаным спрыяўI сірат гладзіў па галоўцы.Таму ў Правадыра вучыцеся усеСпагадзе, ласцы i ў чарзе стаяннюI прывыкайце пакрысеНястачы ўсе ўспрымаць без хвалявання».У чэргах паўстагоддзя мы стаім,Прывычныя да хамства i абразы,I толькі з ідэолагам сваімНe стрэліся у чэргах аніразу.Чым ён харчуецца штодня?Паветрам, пэўна, ці вадою з крана?А сыты ж сам, i кормная радняЯму цытаткі спісвае старанна,Каб павучаць усіх натхнёным сказам,Пад'еўшы балыка i пірага...Пакуль ён з намі ў хвост не стане разам,Ніколі ў нас не кончыцца чарга.ЗВОДНЫ ХОР