Здаецца, гэта — страшны сон:Піяна i крашчэндаПяюць харысты ва ўнісонАстатні опус Бэндэ.Гучаць суладна галасы,I за салістам тэмуВядуць адны, адны басы:«Хутчэй лаві нацдэма».Відаць, з архіва прывалокІм дырыжор пахмурыI, кроў адмыўшы, даў знарокСтаронкі партытуры.Мы ачунялі пакрысе,I ведаюць нямногія,Як калаціліся усеАд той тэрміналогіі.Ды зноў задягваюць басы:«Нацдэмы», «змовы», «зборышчы»,I падбірае ж галасыТой самадзейны хор яшчэ.Які ж зацяты дырыжорНа нотах ставіў галачку,Каб заспявалі «до-мінор»,Прыняўшы ў Бэндэ палачку.Як апантаны, зводны хорУсе паблытаў тэрміныI, перайшоўшы на мажор,У поўнач кліча Бермана [1]A прачытаўшы перад сномВячэрнюю газету,Узніклі краты за акномI Бэндэ з таго свету.Не трэба мне набыткаў мецьHi мала i ні многа,Баюся толькі анямецьЗ увішнай дапамогай.Хто ж дырыжор? Каму служыцьНаняўся ён нанова?Відаць, за крэселца дрыжыдьУ час п е р а б у д о в ы.ЮНАКІКолькі вас загінула, скажыце,Дзе вас пахавалі i калі?Не ў стаптаным беларускім жыце,A ў чужой знявечанай зямлі.Колькі вас, яшчэ не цалаваных,Не спазнаўшых радасці ў жыцці,Заціскала вогненныя раныI дамоў не здолела прыйсці?Што дала ў трынаццатым стагоддзіТая непатрэбная вайна?Вамі ў кожным жудасным паходзеСплочана крывавая цана.Што i ад каго вы адстаялі?Дзе вы свой закончылі паход?Многія сабе заваяваліПомнікі у васемнаццаць год.I цяпер у апусцелай хацеПраклінае кожны дзень вайныI глядзіць заплаканая маціНе на сына, а на ардэны....На чало жалобнай БеларусіЗ жалем пазіраю ўсё часцей.Хоць не веру ў Бога, а малюсяЯ за ўсіх унукаў i дзяцей.ПАВАГАМы развучыліся смяяццаI паважаць саміх сябе,Адданыя нялёгкай працыI непатрэбнай «барацьбе».За што я толькі не змагаўся?За новы быт i за калгас,Не сумняваўся, не вагаўся,Бо ясна ўсё было для нас.Заўжды было адзінадушшаАд Брэста i да Калымы,Ды толькі, што такое душы,Не ведалі з маленства мы.А нешта горача смылела,Сумненні мучылі спярша,Пакуль не зразумеў нясмела,Што ные ўсё-такі душа,Што ёсць спагада i сумленне,Што жорсткасць «барацьбы» міне.Пакуль я думаў, на каленіЦішком паставілі мянеI так аблыталі хлуснёю,Так апаганілі душу,Што ўжо лічылася віною,Калі нічога не схлушу.Найбольшы грэшнік i злачынецТрапляе ў пекла толькі раз,А я аж двойчы без прычыныПрайшоў яго ў кароткі час.Нас болей пеклам не пужаюцьУ час сумлення i падзей,Нібыта нават паважаюцьБядою мечаных людзей.ДЗВЕ МАМЫ

Ваўчыца

Перейти на страницу:

Похожие книги