Знайшлі ваўчынае лагло.Брахаў сабака як наняты,Хоць i ваўчыцы не было,Вішчалі толькі ваўчаняты.Ix скідалі ў каляны мех,Перавярнулі ўсю бярлогу.Паехалі. I свежы снегЗамёў да раніцы дарогу.A ў поўнач у канцы сяла,За хатай пад вярбой пахілай,Завея лютая гулаI жаласна ваўчыца выла.Стагнала нема поч у ночАд болю, стомы i марозу,I падалі з гарачых вочНа ледзяную сцежку слёзы.Ад сцюжы заінела поўсць,Як абручы, тырчалі скабы,У горле клекатала злосць,Скрываўленыя нылі лапы.Нацятая, нібы струна,Паўзла туды, дзе ваўчаняты,Ды ўдарыла святло з акна,I выбег паляўнічы з хаты.Пераляцеўшы цераз плот,Імчалася ў хмызняк ваўчыца,Але жакан i буйны шротЯе дагналі за крыніцай.Яна ляжала да пары,Пакуль не адгула віхура...I доўга у глухім дварыНа плоце вымярзала шкура.

Вясёлая мама

Вялізная колькасць сірот пры жывых бацьках

(па статыстыцы — 100 тысяч штогод,

95 працэнтаў ад агульнай колькасці сірот).

«Литературная Россия», 1988. № 6

У лесе на аўтобусным прьшынкуЗабыла маці сонную дзяўчынкуI з'ехала сама у белы свет.Завеяў пыл яе няцвёрды след.Дзяўчынка недзе доўгімі начаміУ дзіцячым доме цягнецца да мамы.Ёй часам хлусяць добрыя суседзі:«Не плач. Яна вось-вось прыедзе».Чакае. Але мамы ўсё няма.Мінула восень, адгула зіма,I за вясною прашумела лета.Ей хлусядь: «Мабыць, не дастаць білета,А можа, захварэла не на жарты,Таму чакай, а бедаваць не варта».Дачка чакае, як дзівоснай явы,I спіць спакойна на руках Дзяржавы.А мама недзе у бязладдзі шэрымГуляе зноў з чарговым кавалерам,А потым хлапчука або дзяўчынкуЗабудзе на глухім лясным прыпынку.Няўжо i праўда — варта павучыццаТакой вясёлай маме у ваўчыцы.КЛОПАТСтварылі нам усе умовы,Каб адвучыць ад роднай мовы.Мы паступова ўсе нямеем —Hi думаць, ні спяваць не ўмеемНа мове Коласа з Купалам,Бо пераконваюць з запаламЗацятыя функцыянеры,Што можна лёгка жыць без верыУ запаветы Скарыны,Бо мы — Бязродныя сыны,Што i адной хапае мовы.Навошта ж нам тлуміць галовы?А дзе, якія ў нас вытокі,Не варта лішняе марокі,Бо ёсць адзін дэвіз: «Наперад!»Але баліць душа, як верад,Што робім, крок, а два — назадI не выконваем загад.А нам патрэбны не загады,А больш увагі i спагады,Душы i чыстага сумлення,Ад чынадралаў вызвалення,Каб беды ўсе перамагліСыны Савецкае зямлі.ДЭМАКРАТЫЯ

З. С. Пазняку

Перейти на страницу:

Похожие книги