Намаўчаліся з кляпам у роце,Зацягнулі папружкі тужэй.Чынадрал на ранейшай рабоцеМарыць, як бы ўтрымацца даўжэй.Бюракратаў ад сёл да сталіцыНе адзін распладзіўся мільён,А да ix i сілком не прабіццаПфаз глухі сакратарак заслон.Нехта ганьбу з паклёпамі строчыць,I складае даносы ў тамы,I атрутаю пырскае ў вочы,Каб нічога не ўбачылі мы.Ix нямала яшчэ на пасадах,Бо наўкол сваякі i радня,Задаволеных, сытых i радых,Што вяртушкамі верцяць штодня.За галоснасць, за праўду з сумленнемДаражэй анічога няма.паставім хлусню на калені —Дэмакратыя ўкленчыць сама.ІНЕРЦЫЯУсё ты ведаеш, усё ты разумееш,Што можна, а што нельга i чаму,Ты слова кожнае прасееш i правееш,Бо ўсё табе вядома аднаму.Не тая опера, у п'есе многа солі,A ў вершы аптымізму не стае.Адказныя інструкцыі на століЗапісаны, як ісціны твае.Хоць сам не ведаеш ніводнай нотыI нават да верлібра не дарос,A крэсліш бездакорныя работыI учыняеш аўтарам разнос.Ды раптам нечакана стала млосна,Аж сківіцу звярнуў направа боль,Калі загаварылі пра галоснасць,А ты дасюль усё глядзіш на столь.ГОЛЫЯ КАРАЛІО, колькі голых каралёўЖыве i ходзіць паміж намі,I ўсе ў кальчугах з медалёў,З пасадамі i з ардэнамі.I кабінеты, i чыныІм дасталіся ў час нягоды,За ix трымаюцца яны,Хоць голыя заўсёды.МАНАЛОГ ПЕНСІЯНЕРКІ
Перейти на страницу:

Похожие книги