Hi гармонікам, ні песняюНас не радуе ніхто,Толькі дзед, што носіць пенсію,Часам стукне у акно.Зіркне, як шчарбаты месяц,Нешта схлусіць пра калгасI прапаў, бо кожны месяцЁн прыходзіць толькі раз.Нешта шыеш, нешта порашДы куплены хлеб жуеш,Гучна з радзівам гаворышI пытанні задаеш,А яно i не адкажа —Ўсё гаворыць пра Каір,Пра жніво, здабыткі нашыДы пра барацьбу за мір.Ломіць крыж у непагоду,Хоць ты літасці малі...Мы ж змагаемся заўсёды,A рабіць няма калі.Я няўвагу прабачаюI што песня ў ix адна,Але ўсё ж не выключаюРэпрадуктар давідна,Нават сплю i прыкмячаю,Быццам дома не адна.Дажываю век з бядою,З ёю ўстану, лягу спаць,А прачнуся — зноў надоі,Зноў касьба i сенажаць,Зноў пра парыхтоўкі мясаI гаворыць, i пяе,Дзе, чаго, якім калгасамI чаму не дастае.Слухаю i ўсё дзіўлюсяНа світанні i ўначы:Нас ніхто ж у БеларусіЖаць i сеяць не вучыў,Самі сеялі i жалі,Мелі плуг, касу i цэп,I таму нас паважаліЗа вяндліну i за хлеб.Мы ж заўсёды шчыраваліАд відна i да цямна,Злыдням спуску не давалi,А цяпер чыя віна,Што ўсяго адзін гаруе,Ды i той часцей з калек,Але ім штодня кіруеАж трынаццаць чалавек.Хтось крычыць: «Ары па снезе,Не чакай сухой вясны»,Бо крыкун у крэсла лезе,Дзе высокія чыны.Потым сам жа акт падпіша,Што насенне звёў мароз,Што яшчэ на полі мышыЗ'елі жыта i авёс.Ну а сам, бы кормнік, сытыРады, што з калгаса ўцёк,I заместа світкі — світуЗа сабою прывалок.Так вось думаю штодзённаI ўздыхаю пакрысеДы чакаю паштальёна —Можа, радасць прынясеАд дзяцей, што збеглі з домуI даўно кіруюць мной,I бяскормніцу, вядома,Я лічу сваёй віной,Бо дзяцей не прывучылаНа загоне шчыраваць...Ноччу вёска як магіла,Нават плачу не чуваць.НА ЗМЯРКАННІЗа вокнамі — снег,I — лясы, i лясы,У замеці знікла дарога...Я думаю часта,Што ў нашы часыДа Ісціны так, як да Бога,Ніяк не прабіцца,Ніяк не дайсці,Ніяк не паставіць хлусню на калені.Адзіны ратунакУ нашым Жыцці —Забытая Праўда, Любоў i Сумленне.За вокнамі снег, i — лясы, i лясы,I нехта блукае ўначы недалечка,Гукае, i ледзьве чуваць галасы,А я на змярканні запальваю свечку.МАЕ ЖУРАЎЛІ