Сталі прахам, i пылам, i тленамНевядома за што i калі,I да трэцяга, мабыць, каленаIx радню i нашчадкаў звялі,I таўром, як адзнакай праказы,Закляймілі на гібель i зводКар'ерысты, злачынцы, пралазыПаслухмяны бяззбройны народ.Страшным выракам «вораг народа»Казыралі ў сваей «барацьбе»,Вынішчалі народ без звароту,А народам лічылі сябе.За цвярозыя думкі i словы,За сумленне без жаднай віныНавылёт прабівалі галовы,Каб не думалі болей яны.Прамаўчалі мы больш паўстагоддзя,Хоць i бачылі ўсё навылёт.I парэшце ў маўклівым народзеСвет убачыў вялікі Народ.Не маўчым, а гаворым, гаворымI з патрэбаю, i без патрэбI прызналіся: есці нам сорамЗ кукурузай заморскаю хлеб.О, каб столькі дабра, як Герояў,На зямлі нашай шчодрай было,Не прыпомнілі б сёння староеЗ пахам рошчыны наша сяло.Зразумелі сумленныя людзіУ адкрытым, галосным жыцці,Што ахвяры — сапраўдныя суддзі,A злачынцаў пакуль не знайсці.СВЕЧКАЗавея пазрывала правады,Скавала сцюжа лужыны i рэчку.У хаце змрок, але такой бяды,Магу нарэшце запаліць i свечку.I запаліў. Яна трашчыць паволі,Дрыжыць на шыбе i сцяне прамень,I чорным прывідам гайдаецца на століМой адзінокі i зламаны цепь.I раптам наплываюць успаміны:У нашым непрыкметным гарадкуРаса з пялёсткаў хмельнага язмінуАсыпалася на тваю шчаку.Калі ты помніш першую сустрэчу,Напэўна, ўспамінаеш i мяне,Калі здалося, што ружовы вечарДля нас ужо ніколі не міне.Быў i працяг: патухла свечка ў змроку,Я на плячы адчуў тваю руку,Але ўначы бяда таемным крокамПрайшлася i па пашым гарадку.Палалі шчокі, на губах гарчыла,Дрыжала свечка у тваёй руцэ,Калі з табою гора разлучыла,Скацілася расінка па шчацэ.Не верыла ты ў тую пагалоску,Што загула ў вушах i ў правадах.I доўга не сцірала кроплі воску,Што застывалі на маіх слядах.Век дажываем з незагойным болем,Спазнаўшы столькі гора на вяку,I ведаем, што больш ужо ніколіНам не сустрэцца ў ціхім гарадку.Завея замятае ўсе дарогі.Няма з кім сумаваць i гаварыць...Усё міне, i радасць, i трывогі,Як толькі паша свечка дагарыць.РЭТРАГРАДЫI сягоння дужа радыМаладыя рэтраграды,Паўтараючы азы,Націскаць на тармазы.Час застольны, час застойныI спакойны, i прыстойны,Бо выгодамі багаты,—Ўспамінаюць бюракраты.«Дэмакратыя ж — разлад!Лепш за ўсё вярнуць назадНезабыўныя парадкі,Калі, пляскаючы ў ладкі,Набівалі мазаліЧытачы «Малой зямлі».Усё цяпер ідзе не ў лад —Не выконваюць загад».Кіньце вы свае загады,Маладыя рэтраграды,Бо працуе не на васI народ, i новы час.ПРАРОЧЫЯ СНЫ