Кузняцоў. Вы не далеки от истины, господин ксёндз. (Да Купалы.) А вас, Иван Доминикович, я искренне поздравляю с опубликованием вашего покаяния. А признались бы нам, никто бы не печатал. (Перадае газету.) И еще новость. Знаток белорусской классики и, в частности, вашей поэзии и прозы Микола Коваль удавился. Из-за вас, между прочим, удавился…

Ксёндз хрысціцца.

Святло раптоўна гасне.

<p>IX</p>

Рабочы пакой Янкі Купалы. На стале самавар. За сталом сядзяць слабы яшчэ Янка Купала і Ігнатоўскі. Толькі не п’ецца ім чай — не той настрой.

Янка Купала. …Усевалад Макаравіч, даражэнькі, як сабе хочаце, толькі не магу я з гэтым пагадзіцца. Як-ніяк, а нешта зроблена…

Ігнатоўскі. Што зроблена? Хіба столькі можна было зрабіць за дзесяць год? Дзесяць год спадзяванняў!

Янка Купала. I тым не менш збіранне беларускіх зямель пачалося. А дасць Бог некалі і закончыцца. I супадуць этнічныя граніцы Беларусі з межамі дзяржаўнымі.

Ігнатоўскі. Можна падумаць, што якраз дзеля гэтага Масква перад Варшавай паловай Беларусі і адкупілася…

Янка Купала. Галоўнае ў тым, што мы Варшаве нічога не павінны. А сваё некалі вернем.

Ігнатоўскі. Аптыміст!.. Вы думаеце, з-за нас нехта з Еўропай сварыцца будзе? Мяркуеце, што Беларусь перастане некалі быць разменнай манетаю?.. Буферным краем?..

Янка Купала. Вам, гісторыку, відней. А тое, што мова наша, хоць і ненадоўга, а пабыла дзяржаўнаю, як і школа нацыянальнаю, — не забудзецца ніколі! I Інстытут беларускай культуры быў, і Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, і газеты, і часопісы былі, і Цэнтральны архіў! Не, братка, гэта ўжо не мала. Як бы яны ні шалелі, і ў які бы тупік народ ні завялі, а ён ужо ніколі не забудзе, што было ў яго другое Адраджэнне! Было «срэбнае дзесяцігоддзе»! I ўзлёт інтэлектуальных сіл народа быў! Культура, навука, асвета абудзіліся! Нацыянальная самасвядомасць прачнулася! А гэтага задушыць цяпер ужо нікому не ўдасца! Калі-нікалі ды прарвецца…

Ігнатоўскі. Іван Дамінікавіч, мілы, якая навука, якая культура і гаспадарка без Пічэты, Лёсіка, Ластоўскага, Некрашэвіча, Смоліча, Жылуновіча, Гарэцкага, Зарэцкага, Прышчэпава і дзесятка іншых светлых галоў, што ляглі на плаху?! Пра што вы гаворыце? На што спадзяецеся? Яны не толькі загоняць у магілу нас з вамі. Яны прыдушаць народ на дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, давядуць яго да атупення, да духоўнага ўбоства і галечы. Пры сучасным рэжыме і тэндэнцыях яго развіцця народ наш сапраўды ператворыцца ў быдла, якое забудзе, хто яно і адкуль узялося. I панаваць над тутэйшымі будуць тыя ж маскалі ды іншыя прыблуды. Яны ператвораць нашу моладзь у янычараў, якія забудуць не толькі матчыну мову, але і сваю крэўнасць з Бацькаўшчынай наогул…

Янка Купала. Кепскі ж у вас настрой, Усевалад Макаравіч. Зусім кепскі…

Ігнатоўскі. А з чаго добрага яму быць іншым? Ці, можа, я не ў АДПУ кожную ноч начую? Ці, можа, не адзін і той жа бруд льюць на нас «сябры» нашы Чарвякоў з Галадзедам. I ў ЦК, і ў СНК, і ў ЦВК — адна шавіністычная маскальская шобла!.. А халуй Чарвякоў, запалоханы халуём Галадзедам, на XIII з’ездзе партыі пры ўсім народзе паабяцаў Рапапорту — даслоўна — «дапамагчы высветліць да канца ўсё тое балота, усю тую гніль, якая, бачыце, нас абкружыла і ад якой нам (ім, значыцца) трэба самым рашучым чынам ачысціцца». (Перадае Купалу газету.) Паглядзіце толькі, якім чынам Гей з Рапапортам гэта робяць.

Янка Купала (бярэ газету, чытае). «16 января 1931 года Президиум партколлегии ЦИК КП(б)Б постановил…»

Уваходзіць Уладзіслава Францаўна.

Уладзіслава Францаўна. Варэнне забылася падаць…

Янка Купала. «… исключить из партии как не изжившего антипролетарского мировоззрения антисоветских партий, как сознательно проводившего в течение всего периода пребывания в партии национал-демократическую установку в своей работе, являющегося фактически кулацким агентом в партии, как обманывавшего партию покаянными заявлениями…»

Ігнатоўскі. Можна падумаць, што тыя пакаянні я сам пісаў…

Янка Купала. «… прикрывая ими продолжение своей групповой антикоммунистической деятельности в рядах КП(б)Б, и как чуждого элемента, игравшего на руку нацдемовской контрреволюции».

Уладзіслава Францаўна. Ідыёты!!! Калі вы не апора, то на каго яны яшчэ абапруцца?!. Даруйце мне, што не змоўчала… (Выходзіць.)

Ігнатоўскі. Яны пазбавілі мяне ўсяго: навукі, працы, добрага імя, урэшце — партыі, якую я сам некалі ствараў.

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги